Рамба Амадэўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамба Амадэўс
Антоніе Пушыч
Дата нараджэньня 14 чэрвеня 1963
Месца нараджэньня Котар, Чарнагорыя
Грамадзянства Чарнагорыя Чарнагорыя
/Сэрбія Сэрбія
Месца вучобы
Занятак сьпявак, джазмэн, аўтар-кампазытар
Гады дзейнасьці 1972-цяп. час
Псэўданімы Rambo Amadeus
Жанры джаз
Інструмэнты бас-гітара
Псэўданімы Rambo Amadeus
Маці Bosiljka Pušić[d]
Сайт ramboamadeus.com

Ра́мба Амадэўс (Rambo Amadeus) — папулярны сэрбскі/чарнагорскі джаз-музыка, сапраўднае імя якога — Антоніе Пушыч (па-сэрбску: Антонијe Пушић).

Выканаўца вядомы на ўсёй тэрыторыі былой Югаславіі. Музыка выконвае сатырычныя песьні на палітычныя і бытавыя тэмы. Рамба не баіцца экспэрымэнтаваць са сваёй музыкай, часта зьмешваючы розныя жанры, такія як рок, джаз, поп і іншыя. Яго часта называюць чарнагорскім Фрэнкам Запай.

Сцэнічнае імя выканаўцы сфармаванае з прозьвішча Джона Рэмба і другога імя Вольфганга Амадэя Моцарта.

Рамба Амадэўс прадставіць сваю краіну на штогадовым конкурсе песьні Эўрабачаньне 2012, які адбудзецца ў Баку[1][2], з конкурснай гіп-гоп кампазыцыяй «Euro Neuro», якая будзе выканана на ангельскай мове.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]