Рамуальд Клім
| Рамуальд Клім | |
| Род дзейнасьці | лёгкаатлет |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 25 траўня 1933 |
| Месца нараджэньня | Хвоева, Польская Рэспубліка |
| Дата сьмерці | 28 траўня 2011 |
| Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Рамуа́льд Язэ́павіч Клім (25 траўня 1933, вёска Хвоева Нясьвіскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы — 28 траўня 2011, Менск, Беларусь) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнэр, алімпійскі чэмпіён 1964 року ў кіданьні молата.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Скончыў Менскі інстытут фізычнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхаваньня ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСТ «Чырвоны Сьцяг» (1959—1964)[1], пасьля — за армейскія клюбы Віцебску і Менску. У склад зборнай СССР увайшоў у 30-гадовым узросьце.
Памёр 28 траўня 2011 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Спартовая кар’ера [рэдагаваць]
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 року, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 1968 року. Чэмпіён Эўропы 1966 року, срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы 1969 року. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубку Эўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубку CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мэмарыялу братоў Знаменскіх. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1973 року, пасьля чаго займаўся трэнэрскай дзейнасьцю. З 1997 року — прафэсар-кансультант катэдры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры.
Рэкардсмэн сьвету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмэн СССР.
Узнагароды і прэміі [рэдагаваць]
Заслужаны майстар спорту СССР (1964). Заслужаны дзяяч фізычнай культуры Беларускай ССР (1971). Заслужаны трэнэр БССР (1983). Арбітар вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1980). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Знакам ЦК УЛКСМ «Спортивная доблесть» і Ганаровым знакам «За заслуги в развитии физической культуры и спорта».
Памяць [рэдагаваць]
Імем Кліма названая вуліца ў Нясьвіжы[2].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Старонка(рас.) на бачыне Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
- Алімпійскія посьпехі Рамуальда Кліма(анг.)
| Папярэднік Д’юла Жывоцкі |
Уладальнікі сусьветнага рэкорду ў кіданьні молату 15 чэрвеня — 12 кастрычніка 1969 |
Наступнік Анатоль Бандарчук |
- Асобы па альфабэце
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Беларускія атлеты і атлеткі
- Савецкія атлеты і атлеткі
- Савецкія кідальнікі молату
- Савецкія трэнэры
- Беларускія трэнэры
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Савецкія алімпійскія чэмпіёны
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 году
- Срэбныя прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 году
- Чэмпіёны Эўропы па лёгкай атлетыцы
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Заслужаныя трэнэры Беларускай СССР
- Нарадзіліся 25 траўня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Нясьвіскім раёне
- Памерлі 28 траўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менска