Рамуальд Траўгут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рамуальд Людвікавіч Траўгут
Romuald Traugutt
16 студзеня 1826 — 5 жніўня 1964
Traugutt.jpg
Мянушка Кракоўскі
Месца нараджэньня Шастакова, Берасьцейскі павет
Месца сьмерці Варшава
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Званьне падпалкоўнік (1845-1862),
генэрал(1963)
Бітвы/войны Рэвалюцыя 1948-1949 гадоў у Вугоршчыне,
Крымская вайна,
Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Рамуальд Траўгут (па-польску: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псэўданім: Кракоўскі) — генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.

Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі. Удзельнічаў у Крымскай вайне 1853-1856. Ад 1862 у адстаўцы, жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага павету. У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня[1]. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1928 у месцы Сьвіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Генадзь Кісялёў. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 518

Commons-logo.svg  Рамуальд Траўгутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў