Ранальдыньню
| Ранальдыньню | ||
Ранальду дэ Асыс Марэйра |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Мянушка | Роньні | |
| Нарадзіўся | 21 сакавіка 1980 (33 гады) Порту-Алегрэ, Бразылія |
|
| Рост | 181 | |
| Пазыцыя | Паўабаронца/Нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Атлетыка Мінэйра | |
| Нумар | 10 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1987—1998 | Грэмію | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2001 2001—2003 2003—2008 2008—2011 2011— |
Грэміё Пары Сэн-Жэрмэн Барсэлёна Мілян Фламэнга Атлетыка Мінэйра |
52 (21) 55 (17) 145 (70) 76 (20) 33 (15) 32 (9) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1999— | Бразылія | 97 (33) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ранальду дэ Асыс Марэйра (па-партугальску: Ronaldo de Assís Moreira), болей вядомы, як Ранальдыньню (нарадзіўся 21 сакавіка 1980 году ў Порту-Алегрэ, Бразылія) — футбольны гулец з Бразыліі. Таксама мае гішпанскае грамадзянства.
Ранальдыньню лепей вядомы ў Бразыліі пад мянушкай Ранальдыньню Гаўшу.
Сярод яго шматлікіх дасягненьняў, Ранальдыньню двойчы атрымліваў узнагароду найлепшага гульца году па вэрсіі ФІФА (2004, 2005) і ФІФПро (2005, 2006), а таксама ўзнагароду найлепшага гульца Эўропы.
Зьмест |
Пачатак кар’еры [рэдагаваць]
Ранальдыньню пачаў гуляць у сваім родным горадзе Порту-Алегрэ. Спачатку, ён больш цікавіўся пляжным футболам ды футзалам, але потым перайшоў на стандартызаваны, «вялікі» футбол. У дзяцінстве стаў вядомым, дзякуючы перамозе ягонай каманды над лякальнай зь лікам 23:0, дзе ўсе 23 галы забіў сам Ранальдыньню. На той момант яму было толькі 13 гадоў.
Грэмію [рэдагаваць]
Першым клюбам Ранальдыньню стаў мясцовы «Грэмію». Першы раз ён зьявіўся на поле ў 1998 годзе ў матчы Кубка Лібэртадорэс. Ужо ў наступным годзе быў выкліканы ў зборную Бразыліі. Напрыканцы сваёй кар’еры ў «Грэмію» меў шмат прапановаў ад розных клюбаў, у тым ліку і ад лёнданскага «Арсэнала», але выбраў трансфэр у «Пары Сэн-Жэрмэн».
Пары Сэн-Жэрмэн [рэдагаваць]
У 2001 годзе Ранальдыньню вырашыў паспрабаваць сябе ў эўрапейскім футболе й перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». У часы свайго выступу за гэты клюб быў неаднойчы абвінавачаны трэнэрам ПСЖ Луісам Фэрнандэсам у залішняй зацікаўленасьці ў парыскіх начных клюбах. Ранальдыньню бліскуча выступаў супраць мацнейшых камандаў, але ж крытыкаваўся за блеклыя выступы супраць слабейшых. Пасьля Кубка сьвету 2002, дзе Ранальдыньню бліскуча паказаў сябе, ім зацікавіліся шматлікія клюбы-гранды. У 2003 годзе Ранальдыньню даў зразумець, што пакіне ПСЖ, пасьля таго як каманда ня здолела выйсьці ў эўракубкі. Шмат хто жадаў бачыць Ранальдыньню ў сваёй камандзе, але ў выніку яго набыла «Барсэлёна».
Барсэлёна [рэдагаваць]
19 ліпеня 2003 году «Барсэлёна» набыла Ранальдынью за 21 мільён эўра. Першапачаткова, прэзыдэнт «Барсэлёны» Жоан Лапорта абяцаў купіць Дэвіда Бэкхэма, але пасьля трансфэра апошняга ў «Рэал» з Мадрыду, «Барсэлёна» пачала змагацца за Ранальдыньню і перамагла ў гонцы за футбалістам «Манчэстэр Юнайтэд». Такім чынам, Ранальдыньню пайшоў па сьлядах сваіх знакамітых суайчыньнікаў — Рывальду, Раналду, Рамарыю і Эварышту.
Сэзон 2003—2004 [рэдагаваць]
У свой першы сэзон у «Барсэлёне» Ранальдыньню адразу ж стаў гульцом асноўнага складу і адным з ключавых гульцоў усёй каманды. «Барсэлёна» пачала сэзон ня вельмі ўпэўнена, але ў другім крузе здолела перамагчы ў 17 матчах запар і фінішавала на другім месцы ў Ля Лізе.
Сэзон 2004—2005 [рэдагаваць]
У тым сэзоне Ранальдыньню, разам з Самуэлем Эта’о, Людавікам Жулі, Хенрыкам Ларсанам, Дэку і Чаві стаў часткай магутнага атакуючага патэнцыяла каманды, якая здолела ў тым сэзоне выйграць тытул чэмпіёна Гішпаніі. 20 сьнежня 2004 году Ранальдыньню быў абраным лепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. У сакавіку 2005 году, «Барсэлёна» была выбітая зь Лігі чэмпіёнаў лёнданскім «Чэлсі». Сам Ранальдыньню забіў пэнальці, а таксама стварыў бліскучы гол на «Стэмфард Брыдж». У верасьні гэтага году Ранальдыньню падпісаў новы кантракт з «Барсэлёнай». Згодна зь ім «Барсэлёна» павінна атрымаць 85 мільёнаў фунтаў, калі Ранальдыньню перайдзе ў іншы клюб.
Сэзон 2005—2006 [рэдагаваць]
У верасьні 2005 году Ранальдыньню атрымаў узнагароду лепшага гульца сьвету па вэрсіі ФІФПро, а ў лістападзе — Залаты мяч. Акрамя гэтага, ён быў другі раз запар названы лепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. 19 лістапада 2005 году Ранальдыньню забіў 2 галы ў матчы супраць «Рэала» на «Санцьяга Бэрнабэў» ў Мадрыдзе. Пасьля таго, калі ён забіў свой другі гол (трэці сваёй каманды), вялікая частка заўзятараў «Рэала» пачала аплядаваць «Барсэлёне». Апошні раз такое здарылася ў 1982 годзе, калі за «Барсэлёну» гуляў Дыега Марадона. 3 траўня 2006 году «Барсэлёна» другі раз запар выйграла Ля Лігу. 17 траўня 2006 году ў Парыжы «Барсэлёна» другі раз у сваёй гісторыі выйграла Лігу Чэмпіёнаў. Сам Ранальдыньню ў гэтым сэзоне паставіў свой пэрсанальны рэкорд па галах — 26 ва ўсіх спаборніцтвах, а 24 жніўня 2006 году быў аб’яўлены лепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006.
Сэзон 2006—2007 [рэдагаваць]
25 лістапада 2006 Ранальдыньню забіў свой пяцідзясяты гол за «Барсэлёну» ў матчы супраць «Вільярэала». У час паездкі «Барсэлёны» ў Японію на Чэмпіянат сьвету сярод клюбаў, Ранальдыньню атрымаў Бронзавы мяч спаборніцтва, аднак ягоная каманда ня здолела атрымаць кубак, прайграўшы ў фінале бразыльскаму «Інтэрнасьёналю». Церазь дзень пасьля фіналу Ранальдыньню фінішаваў трэцім сярод прэтэндэнтаў на Залаты мяч, саступіўшы Зынэдзіну Зыдану і Фабіё Канавара. Сама ж «Барсэлёна» сэзон 2005—2006 правяла няўдала, ня здолеўшы выйграць Ля Лігу і вылецеўшы ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў.
Сэзон 2007—2008 [рэдагаваць]
Ранальдыньню згуляў свой 200-ы матч за «Барсэлёну» 3 лютага 2008 супраць «Асасуны». Аднак з-за пастаянных траўм, Ранальдыньню быў мала падобны на сябе двухгадовай даўніны. Быў падвержаны жорсткай крытыцы з боку каталёнскіх мас-мэдыя з-за паходаў па начных клюбах, а таксама з-за кепскай фізычнай формы. Правёў свой апошні матч за «Барсэлёну» супраць мадрыдзкага «Атлетыка», у якім забіў выдатны гол «бісыклетай», але ягоная каманда саступіла зь лікам 2:4.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ранальдыньню — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Маркас · 2 Кафу · 3 Лусіё · 4 Роке Жуніёр · 5 Эдмілсан · 6 Рабэрта Карлас · 7 Рыкардыньё · 8 Жылбэрту Сылва · 9 Раналда · 10 Рывалда · 11 Ранальдыньню · 12 Дыда · 13 Бэльлеці · 14 Андэрсан Полга · 15 Клебэрсан · 16 Жуніёр · 17 Дэнілсан · 18 Вампэта · 19 Жуніньё Паўліста · 20 Эдылсан · 21 Луізан · 22 Рожэрыё Сэні · 23 Кака · Трэнэр Луіс Фэліпэ Скалары |
||
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Асобы па альфабэце
- Футбалісты па альфабэце
- Нарадзіліся ў Порту-Алегрэ
- Гульцы ФК «Барсэлёна»
- Гульцы ФК «Грэмію»
- Гульцы ФК «Мілян»
- Гульцы ФК «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Гульцы ФК «Фламэнга» Рыё-дэ-Жанэйра
- Гульцы ФК «Атлетыка Мінэйра» Бэлу-Арызонці
- Гульцы ФК «Грэміё» Порту-Алегры
- Бразыльскія футбалісты
- Чэмпіёны Паўднёвай Амэрыкі па футболе
- Уладальнікі «Залатога мяча»
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Футбалісты году ў сьвеце