Рапуха шэрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шэрая (звычайная) рапуха
Bufo bufo 03-clean.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Земнаводныя
Атрад Бясхвостыя
Сямейства Рапухі
Род Рапухі
Від Рапуха шэрая
Бінамінальная намэнклятура
Bufo bufo

Рапуха звычайная, або шэрая (Bufo bufo) — земнаводнае, якое належыць да сямейства рапухі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна даўжыня цела складае 6-8 см, можа дасягаць 10-15 см і нават 20 см. Маса 20-200 г. Цела масіўнае, адносна шырокае. Морда круглаватая. Канечнасьці адносна кароткія. Перамяшчаецца рапуха часьцей за ўсё паўзком. Афарбоўка верху звычайна аднатонная, шэрага, карычневага, часам амаль чорнага, шэра-аліўкавага колеру. Зьнізу брудна-белая, сьветла-шэрая або жаўтаватая, аднатонная ці часам з дробнымі цёмнымі плямамі. На ўнутраным баку задняй лапкі, на выгінах пальцаў ёсьць двайныя сучляноўныя гурбячкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]