Расейская праваслаўная стараабрадзкая царква
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Расейская праваслаўная стараабрадзкая царква — праваслаўная Царква расейскай традыцыі; адна з галінаў стараабрадзтва (папоўскага кірунку). Лічыць сябе пераемніцай Расейскай Царквы, якая існавала да рэформаў патрыярха Нікана. У літаратуры сустракаюцца назва РПСЦ — Белакрыніцкая іерархія — па назьве манастыра ў Белай Крыніцы на паўночнай Букавіне, якая была у складзе Аўстра-Вугоршчыны. Сучасная іерархія РПСЦ зьявілася ў 1846 годзе, калі было адноўлена біскупскае ўзначальваньне структуры. РПСЦ знаходзіцца ў кананічных і малітоўных зносінах з Расейскай Праваслаўнай Стараабрадзкай Царквой у Румыніі. Сучасным главой РПСЦ зьяўляецца мітрапаліт Карнілі (Тытоў).