Расены

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Расены
Raseiniai
Расены
Raseiniai COA.gif
Герб Расенаў
Першыя згадкі: 1253
Павет: Ковенскі
Раён: Расенскі
мэр: Ёнас Элзбергас
Плошча: 8,48 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

12541
1451
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′ пн. ш. 23°7′ у. д. / 55.367° пн. ш. 23.117° у. д. / 55.367; 23.117Каардынаты: 55°22′ пн. ш. 23°7′ у. д. / 55.367° пн. ш. 23.117° у. д. / 55.367; 23.117
Расены на мапе Летувы
Расены
Расены
Расены
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.raseiniai.lt

Расе́ны (па-летувіску: Raseiniai) — горад у цэнтральнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Расенскага раёну Ковенскага павету. Праз горад цячэ рака Госенка. Расены знаходзяцца за 75 км ад Коўна. Насельніцтва налічвае каля 12,5 тыс чалавек. Расены адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 году, калі Расены зьяўляліся сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІХIV стагодзьдзях Расены ўзгадваюцца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расены сталі адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 14161421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касьцёл (адзін зь першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касьцёл які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Ежы Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расены атрымалі магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай Расены засталіся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў у Расенах выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць ў сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, Магдэбурскае права было скасаванае.

У складзе Расейскай імпэрыі Расены былі цэнтрам уезду Віленскай губэрні (18011843), а потым Ковенскай губэрні (пасьля 1843 году). У ХІХ стагодзьдзі Расены атрымалі разьвіцьцё як лякальны цэнтар гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасьці ад чынуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў Расены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 году паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але празь некалькі дзён расейскія войскі захапілі горад.

Расены, таксама, былі адным з цэнтраў габрэйскай абшчыны. У 1926 годзе габрэі складалі 40% насельніцтва гораду.

Пад час Першай сусьветнай вайны, вясной 1915 году горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасьля стварэньня Летувіскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расены ўвайшлі ў яе склад, дзе сталі цэнтрам павету. У 1940 годзе Расены апынуліся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеяньняў было разбурана 90% пабудоваў гораду.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Расенысховішча мультымэдыйных матэрыялаў