Расея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Российская Федерация
Сьцяг Расеі Герб Расеі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Расеі
Афіцыйная мова Расейская
Сталіца Масква
Найбуйнейшы горад Масква
Урад Прэзыдэнцкая рэспубліка
Дзьмітры Мядзьведзеў
Уладзімер Пуцін
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
1-е месца ў сьвеце
17 075 400 км²
13%
Насельніцтва
 - Агульнае (2009)
 - Шчыльнасьць
9-е месца ў сьвеце
141 887 438
8,3/км²
СУП
 - Агульны (2008)
 - на душу насельніцтва
7-е месца ў сьвеце
$2,225 трлн
$15 692
Валюта Расейскі рубель (RUB)
Незалежнасьць 12 чэрвеня 1990
Дзяржаўны гімн «Гімн Расейскай Фэдэрацыі»
Аўтамабільны знак RUS
Дамэн верхняга ўзроўню .ru
Тэлефонны код +7

Расе́йская Фэдэра́цыя альбо Расе́я (па-расейску: Росси́йская Федера́ция альбо Росси́я) — краіна ўва Ўсходняй Эўропе і Паўночнай Азіі, найбольшая краіна ў сьвеце.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Расеі

[рэдагаваць] Раньняя гісторыя — да 10 стагодзьдзя

На частцы тэрыторыі сучаснае Расеі ў 1-м тысячагодзьдзі н. э. існавалі: Баспорская Дзяржава (Баспорскае княства), Скіцкая Дзяржава. На асноўнай тэрыторыі эўрапейскае Расеі жылі балцкія ды фіна-вугорскія плямёны. У 552745 гадах частку тэрыторыі Расеі ў верхнім цячэнні Волгі паміж Чорным і Касьпійскім марамі займала дзяржава плямённага зьвязу цюркаў — Цюрцкі Каґанат. Ад сярэдзіны 7 да 10 стагодзьдзя у ніжнім цячэньні Волгі, на Паўночным Каўказе, у Прыазоўі ляжала дзяржава Хазарскі Каґанат, якая стрымлівала набегі качэўнікаў з Азіі. Ад пачатку 8 стагодзьдзя да 926 году на Далёкім Усходзе існавала Дзяржава Бахай.

[рэдагаваць] Станаўленьне і разьвіцьцё расейскай дзяржавы — 10 — 19 стагодзьдзі

У 10 стагодзьдзі заходняя частка сёньняшняе эўрапейскае Расеі ўваходзіла ў г.зв. «Старажытнарускую дзяржаву» ці «Кіеўскую Русь» з цэнтрам ў Кіеве. Улада належала дынастыі Рурыкавічаў, якія праводзілі пасьлядоўную палітыку ўмацаваньня сваёй дзяржавы. Кіеўскі князь Алег ўзначаліў два паходы на Канстанцінопаль. А ў 988 годзе Кіеўскі князь Уладзімер прыняў хрысьціянства паводле грэцкага абраду. У 10 — 14 стагодзьдзях на сярэднім цячэньні Волгі ды ў Прыкам’і знаходзілася Волская Булґарыя. У 12 — 14 стагодзьдзях на тэрыторыі Расеі ўтварыліся Наўґародзкая рэспубліка, Уладзіміра-Суздальскае ды іншыя княствы. У 12 стагодзьдзі гэтыя славянскія княствы, Волская Булґарыя і іншыя дзяржавы Ўсходняе Эўропы трапілі пад нашэсьце манґолаў (12371242), на 250 гадоў на тэрыторыі ўсходніх славянаў усталявалася манґольскае іга. У пэрыяд ад 1300 да 1323 году галоўным цэнтрам рускіх зямель быў Уладзімер, барацьбу зь якім вялі Масква ды Цьвер. Адначасова з усіх рускіх зямель даніну зьбірала Залатая Арда. Пад манґольскім ігам паўстала Маскоўскае княства. З дапамогаю інтрыгаў, заваяваньня ляяльнясьці манґолаў, пераводу рэліґійнага цэнтру Расеі ў Маскву, маскоўскія князі атрымалі вялікі аўтарытэт. З маскоўскага княства пачаа сваю гісторыю расейская дзяржаўнасьць. Манґольскае іга закончылася выгнаньнем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расейскіх княстваў (Кулікоўская бітва, 1380 г.; «стаяньне на рацэ Ўгры», 1480 г.). У 14 — 16 стагодзьдзях, пасьля заваёву Наўґародзкае рэспублікі, Масква канчаткова стала адзіным цэнтрам аб’яднаньня усходнеславянскіх княстваў паўночнага ўсходу. Сярэдзіна 15 стагодзьдзя — праўленьне Івана Жахлівага, пэрыяд цэнтралізацыі ўлады і жорсткага кантролю (Апрычніна). Разам з гэтым актыўна праводзілася вонкавая палітыка — напрацягу 1454—1467 гадоў ішла Лівонская вайна за выход да Балтыйскага мора. Напрыканцы 16 — у сярэдзіне 17 стагодзьдзя аформілася прыгоннае права. У пачатку 17 стагодзьдзя Маскоўскае княства перажыла швэдзкую і польска-літоўскую інтэрвэнцыі. У сярэдзіне 17 стагодзьдзя Ўкраіна ўвайшла ў склад Расеі на правох аўтаноміі. Рэформы, праведзеныя імпэратарам Пятром I (канец 17 стагодзьдзя — першая чвэрць 18 стагодзьдзя) мелі вялізны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, паспрыялі значнай мадэрнізацыі Расеі. Перамога ў Паўночнай Вайне 17001721 гг. дала Расеі выйсьце да Балтыйскага мора. У выніку далучэньня ў 16-19 стагодзьдзі тэрыторый Поўначы, Паволжжа, Уралу, Сыбіры, Далёкага Ўсходу, уваходжаньня ў склад Расеі шэрагу народаў утварылася шматнацыйная Расейская Імпэрыя. Расея адбіла нашэсьце францускіх войскаў у Вайне 1812 году. Сялянская рэформа 1861 году, што адмяніла прыгон, і іншыя рэформы пахутчылі разьвіцьцё капіталізму. Напрыканцы 19 — напачатку 20 стагодзьдзя ўзьніклі палітычныя партыі.

[рэдагаваць] 20-21 стагодзьдзі

Расейска-японская вайна 1904-05 гадоў каталізавала разьвіцьцё рэвалюцыйных настрояў у грамадзтве, што прывяло да Рэвалюцыі 1905 году. Пасьля рэвалюцыі заснаваная Дзяржаўная Дума. Расея брала ўдзел у Першай Сусьветнай Вайне 1914-18 гг. на баку краінаў Антанты.

Вайна, эканамічная крыза разам з правакатыўнымі дзеяньнямі ўлады прывялі да зьвяржэньня манархіі падчас Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году.

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году. Была абвешчаная ўлада Саветаў (радаў) рабочых, жаўнерскіх і сялянскіх дэпутатаў. У краіне была ўсталяваная манапольная палітычная ўлада Камуністычнае партыі, што паступова зьлілася з цэнтралізаваным дзяржаўным апаратам.

З 1917 па 1920 у Расеі ішла грамадзянская вайна, камуністы ажыцьцяўлялі інтэрвэнцыю на новыя незалежныя дзяржавы Ўсходняе Эўропы і Сярэдняе Азіі. У дзяржаве замацоўваліся ваенна-камуністычныя і тэрарыстычныя прынцыпы арґанізацыі грамадзтва, сыстэмы вырабніцтва і разьмеркаваньня.

У студзені 1918 году ўтвораная Расейская Савецкая Фэдэрацыйная Сацыялістычная Рэспубліка (РСФСР). У 1921 г. была прынятая Новая эканамічная палітыка (нэп), што ўяўляла сабою часовае і частковае вяртаньне рынкавых прынцыпаў у эканоміку. 30 сьнежня 1922 Расея разам з камуністычнымі Ўкраінаю, Беларусяй і Закаўкаскаю Фэдэрацыяй утварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Далейшае разьвіцьцё Расеі ў ХХ стагодзьдзі непарыўна зьвязанае з СССР.

12 чэрвеня 1990 Зьезд народных дэпутатаў Расеі прыняў Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Расейскае Фэдэрацыі. У 1991 ўведзеная пасада прэзыдэнта РФ. У верасьні 1993 указам прэзыдэнта ліквідаваная сыстэма Саветаў, у сьнежні 1993 прынятая Канстытуцыя Расеі.

На сучасным этапе Расея ажыцьцяўляе пераход ад камуністычнага таталітарызму і камандна-планавай эканомікі да дэмакратыі і рынкавай эканомікі.

[рэдагаваць] Палітыка і дзяржаўны лад Расеі

Расея — дэмакратычная фэдэрацыйная дзяржава з рэспубліканскай формай праўленьня. Дзяржаўны лад Расеі вызначаецца Канстытуцыяй, прынятай у выніку усенароднага галасаваньня у 12 сьнежня 1993 годзе.

Галава дзяржавы — Прэзыдэнт, які таксама афіцыйна ўзначальвае ўзброеныя сілы краіны. Прэзыдэнт абіраецца на чатыры гады. Пасьля паправак да Канстытуцыі, якія ўступілі ў сілу 31 сьнежня 2008 году, на усіх наступных выбарах Прэзыдэнт будзе выбірацца на тэрмін шэсць гадоў[1].

Прадстаўнічы і законадаўчы орґан — дзьвюпалатны Фэдэральны Сход Расейскае Фэдэрацыі (Рада Фэдэрацыі і Дзяржаўная Дума).

У Раду Фэдэрацыі ўваходзяць па два прадстаўнікі ад кожнага суб’екту Расейскае Фэдэрацыі.

Палова дэпутатаў Дзяржаўнае Думы абіраецца па аднамандатных акругах па мажарытарнай сыстэме, другая палова — па партыйных сьпісах паводле прапарцыйнай сыстэмы прадстаўніцтва.

Чальцы Фэдэральнага Сходу абіраюцца на 4 гады.

Выканаўчую ўладу ажыцьцяўляе Ўрад пад кіраўніцтвам прам’ер-міністру, што прызначаецца прэзыдэнтам із згоды Дзяржаўнае Думы.

У рэґіёнах законадаўчыя сходы абіраюцца па зьмяшанай сыстэме па партыйных сьпісах і акругах.

Дзяржаўная Дума складаецца ў значнай доле з пропрэзыдэнцкае партыі «Адзіная Расея», у 2004 годзе быў прыняты закон, які адмяніў выбары губэрнатараў насельніцтвам і зрабіў кіраўнікоў рэгіёнаў прызначанымі прэзыдэнтам із згоды мясцовага парлямэнту.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Глядзі таксама: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі

Расея ёсьць фэдэрацыяй, у складзе Расейскае Фэдэрацыі 86 роўнапраўных суб’ектаў, у тым ліку:

рэспублікі (Адыгея, Алтай, Башкартастан, Буратыя, Дагестан, Інгушэтыя, Кабардына-Балкарыя, Калмыкія, Карачаева-Чаркесія, Карэлія, Комі, Марый Эл, Мардовія, Паўднёвая Асэція, Татарстан, Тыва, Удмуртыя, Хакасія, Чачэнія, Чувашыя, Якуція);

7 краёў (Прыморскі, Хабараўскі, Краснаярскі, Краснадарскі, Пермскі, Стаўрапольскі, Алтайскі);

48 абласьцёў (области): (Амурская, Арханґельская, Астраханская, Белґародзкі, Бранская, Уладзімірская, Волґаґрадзкая, Валаґодзкая, Варонеская, Іванаўская, Іркуцкая, Калінінґрадзкая, Кемераўская, Калуская, Камчацкая, Кіраўская, Кастрамская, Курґанская, Курская, Ленінґрадзкая, Ліпецкая, Маґаданская, Маскоўская, Мурманская, Ніжаґародзкая, Наўґародзкая, Новасібірская, Арэнбурская, Омская, Арлоўская, Пензенская, Пскоўская, Растоўская, Разанская, Самарская, Саратаўская, Сьвярдлоўская, Сахалінская, Смаленская, Тамбоўская, Томская, Тульская, Цьвярская, Цюменская, Ульлянаўская, Чалябінская, Чыцінская, Яраслаўская);

гарады фэдэральнага значэньня — Масква, Санкт-Пецярбург;

Жыдоўская аўтаномная вобласьць;

Аўтаномныя акругі: Агінская Бурацкая, Нянецкая, Ханты-Мансыйская, Чукоцкая, Ямала-Ненецкая.

Сталіца — Масква. Па стане на 2005 г. у Расеі налічвалася 1110 гарадоў, 2070 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

[рэдагаваць] Геаграфія

Расейская Фэдэрацыя ёсьць самая вялікая па плошчы дзяржава сьвету і мае самыя працяглыя ў сьвеце сухапутныя і марскія межы. На захадзе Расея амываецца Чорным і Балтыйскім морамі, мяжуе з Украінаю, Беларусяй, Польшчаю і Летувой (сваім эксклявам Калінінґрадзкаю вобласьцю), Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Нарвэгіяй; на поўначы амываецца Паўночным Ледавітым акіянам; на ўсходзе амываецца Ціхім акіянам; на поўдні мяжуе з Паўночнаю Карэяй, Кітаем, Манґоліяй, Казахстанам (самая працяглая міждзяржаўная сухапутная мяжа), Азэрбайджанам і Ґрузіяй. Агульная працягласьць межаў Расеі — 60 933 км (зь іх 38 808 км — марскія межы).

Крайні паўночны пункт Расеі — мыс Флігелі на Зямлі Франца-Іосіфа (81°51’ паўн.ш.), крайні ўсходні пункт — востраў Ратманова ў Берынгавым праліве (заходні з двух астравоў Дыяміда, 169°0’ з.д.). Крайнія паўночны і ўсходні мацерыковыя пункты Расеі: мыс Чалюскіна на паўвостраве Таймыр (77°43’ паўн.ш.) і мыс Дзяжнёва на Чукотцы (169°39’ з.д.). Гэтыя чатыры крайнія пункты адначасова зьяўляюцца і адпаведнымі крайнімі пунктамі Эўразіі. Крайні паўднёвы пункт Расеі (41°11’ з.ш.) знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад гары Базардзюзю, на мяжы Дагестана з Азербайджанам. Крайні заходні пункт ляжыць у Калінінґрадзкай вобласьці пад 19°38’ у.д., на Балтыйскай касе Гданьскага заліва Балтыйскага мора; але Калінінградзкая вобласьць зьяўляецца анклавам, і асноўная тэрыторыя Расеі пачынаецца ўсходней, пад 27°17’ у.д., на мяжы Расіі з Эстоніяй, на беразе ракі Педэдзе. Такім чынам, працягласьць тэрыторыі Расеі з поўначы на поўдзень перавышае 4 тыс. км, з захаду на ўсход — набліжаецца да 10 тыс. км.

Большая частка Эўрапейскае тэрыторыі Расеі знаходзіцца на Ўсходне-Эўрапейскай раўніне. Па поўдні — горы Каўказу, на паўночным захадзе — горы Хібіны. На ўсход ад Уралу ляжыць Заходне-Сыбірская раўніна, на поўдзень ад якое горы Паўднёвага Сыбіру: Алтай, Саяны, горы Прыбайкальля й Забайкальля і інш. Між рэкамі Енісеем і Ленаю ляжыць Сярэднесыбірсае плято, між Ленаю і Ціхім Акіянам — горы Паўночна-Ўсходняе Азіі.

Клімат мяняецца ад марскога на крайнім Паўночным захадзе да рэзка кантынэнтальнага ў Сыбіры і мусоннага на Далёкім Усходзе. Сярэднія тэмпэратуры студня ад 0 да −50 °C, ліпня ад 1 да 25 °C; ападкаў ад 150 да 2000 мм штогод. Шматгадовая мярзлата (раёны Сыбіру і Далёкага Ўсходу). Буйныя рэкі — Волґа, Паўночная Дзьвіна, Дон, Пячора, Об, Іртыш, Енісей, Анґара, Лена, Амур, Праголя, Нява; буйныя азёры — Касьпійскае (мора), Байкал, Ладаскае, Анескае. Лясы займаюць звыш за ½ тэрыторыі, маюцца 25 нацыянальных паркаў і 84 запаведнікі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Расея — некалі прамыслова разьвітая краіна, перажывае крызу пасьля распаду СССР, савецкае эканомікі і эканамічных сувязяў з былымі рэспублікамі і краінамі Ўсходняга блёку.

Сукупны ўнутраны прадукт на душу насельніцтва складае 8900 даляраў у год (2003). Інфляцыя 3% (за студзень-люты 2005 г.)

Большую частку СУП дае дабыча палезных выкапняў: нафты і прыроднага ґазу (асноўныя радовішчы ў Заходнім Сыбіры), каменны вугаль, жалезная руда (Курская маґнітная анамалія, радовішчы Ўралу, Заходняга Сыбіру і інш.), апатыты, калійныя солі, фасфарыты, дыямэнты і інш.

Асноўныя галіны прамысловасьці: Машынабудаўніцтва (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструмэнтаў, і інш.), чорная (галоўным чынам Урал і інш.) і каляровая (Урал, Сыбір, Далёкі Ўсход і інш.) мэталюргія. Разьвітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасьці (цантральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасьць.

Земляробства дае каля 40% агульнае прадукцыі сельскае гаспадаркі, жывёлаводзтва — звыш 60%. Больш як 4/5 пашні прыходзіцца на Цэнтральнае Паволжжа, Паўночны Каўказ, Урал і Заходні Сыбір. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: зернавыя, цукровы бурак, сланечнік, картопля, лён.

На тэрыторыі Расеі функцыянуюць аб’яднаныя энэрґетычныя сыстэмы Цэнтру, Паўночнага Захаду, Паволжжа, Паўночнага Каўказу, Сыбіру, Далёкага Ўсходу.

Расея мае буйную сетку трубаправодаў.

Важныя элемэнты водных сыстэмаў: Беламора-балтыйскі канал, канал імя Масквы, Волга-Донскі канал, Волга-Балтыйскі шлях. Важную ролю грае марскі транспарт. Буйныя порты: Санкт-Пэтэрбурґ, Калінінград, Мурманск, Архангельск, Новарасійск, Уладзівасток, Находка.

У Расеі ёсьць звыш за 100 курортаў: на ўзьбярэжжы Чорнага мора, група курортаў Каўкаскіх Мінэральных Водаў і інш.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Расея — некалі прамыслова разьвітая краіна, перажывае крызу пасьля распаду СССР, савецкае эканомікі і эканамічных сувязяў з былымі рэспублікамі і краінамі Ўсходняга блёку.

Сукупны ўнутраны прадукт на душу насельніцтва складае 8900 даляраў у год (2003). Інфляцыя 3% (за студзень-люты 2005 г.)

Большую частку (10.1%)СУП дае дабыча палезных выкапняў: нафты і прыроднага ґазу (асноўныя радовішчы ў Заходнім Сыбіры), каменны вугаль, жалезная руда (Курская маґнітная анамалія, радовішчы Ўралу, Заходняга Сыбіру і інш.), апатыты, калійныя солі, фасфарыты, дыямэнты і інш.

Асноўныя галіны прамысловасьці: Машынабудаўніцтва (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструмэнтаў, і інш.), чорная (галоўным чынам Урал і інш.) і каляровая (Урал, Сыбір, Далёкі Ўсход і інш.) мэталюргія. Разьвітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасьці (цантральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасьць.

Земляробства дае каля 40% агульнае прадукцыі сельскае гаспадаркі, жывёлаводзтва — звыш 60%. Больш як 4/5 пашні прыходзіцца на Цэнтральнае Паволжжа, Паўночны Каўказ, Урал і Заходні Сыбір. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: зернавыя, цукровы бурак, сланечнік, картопля, лён.

На тэрыторыі Расеі функцыянуюць аб’яднаныя энэрґетычныя сыстэмы Цэнтру, Паўночнага Захаду, Паволжжа, Паўночнага Каўказу, Сыбіру, Далёкага Ўсходу.

Расея мае буйную сетку трубаправодаў.

Важныя элемэнты водных сыстэмаў: Беламора-балтыйскі канал, канал імя Масквы, Волга-Донскі канал, Волга-Балтыйскі шлях. Важную ролю грае марскі транспарт. Буйныя порты: Санкт-Пэтэрбурґ, Калінінград, Мурманск, Архангельск, Новарасійск, Уладзівасток, Находка.

У Расеі ёсьць звыш за 100 курортаў: на ўзьбярэжжы Чорнага мора, група курортаў Каўкаскіх Мінэральных Водаў і інш.

[рэдагаваць] Культура

Культура Расеі грунтуецца на расейскай мове, якая пачала фармавацца напрацягу 14-15 стагодзьдзяў. Істотны ўнёсак у фармаваньне літаратурнай расейскай мовы зрабілі Міхаіл Ламаносаў ды Аляксандар Пушкін. Выдітныя постаці расейскай літаратуры ў 18 стагодзьдзі Міхаіл Лермантаў, Мікалай Гогаль, Фёдар Цютчаў, Фёдар Дастаеўскі ды Леў Талстой. Драматычныя творы Антона Чэхава займелі шырокую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Літаратура Расеі 20 стагодзьдзя часткова сфармавалася пад уплывам дзяржаўнай камуністычнай ідэалёгіі. З выбітных аўтараў 20 стагодзьдзя можна назваць Сяргея Ясеніна, Уладзімера Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага. Вялікі ўнёсак у папулярызацыю расейскай культуры зрабілі дзеячы эміграцыі — Ёсіф Бродзкі ды Аляксандар Салжаніцын (абодва ляўрэаты Нобэлеўскае прэміі).

Культура выяўленчага мастацтва пачынала разьвівацца ў плыні праваслаўя — іконы ды фрэскі ў цэрквах пераважна ананімныя. Вяршыняў іканапіснага майстэрства дасягнулі Андрэй Рублёў, Феафан Грэк, Дыянісій. У 18 стагодзьдзі Фёдар Рокатаў, Зьміцер Лявіцкі ды Уладзімер Баравікоўскі вучацца ў францускіх ды італьянскіх жывапісцаў, закладаюць падмурак расейскага жывапісу. 19 стагодзьдзе — эпоха клясычнага расейскага пейзажу. Ісак Левітан, Архіп Куінджы, Аляксей Саўрасаў, Васіль Сурыкаў ды Іван Шышкін стварылі непаўторныя паводле калярыту карціны. Напачатку 20 стагодзьдзя Казімер Малевіч стварыў новы мастацкі стыль — супрэматызм.

Расейская музыка — гэта сусьветна вядомыя кампазытары Міхаіл Глінка, Пётар Чайкоўскі ды Сяргей Рахманінаў. Сёньняшняя музыка — гэта, у першую чаргу, праява масавай культуры.

Зь сярэдзіны 18 стагодзьдзя у Санкт-Пецярбургу працуюць Акадэмія Навук ды ўнівэрсытэт, прафэсар якога Дзьмітры Мендзялееў адкрыў пэрыядычны закон хімічных элемэнтаў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё мэдыцыны зрабілі Мікалай Пірагоў ды Уладзімер Бехцераў. Напрацягу 20 стагодзьдзя расейскія фізыкі ды інжынеры спаборнічалі з эўрапейскімі ды амэрыканскімі фізыкамі ў першынстве (у вынаходніцтве атамнай бомбы, распрацоўцы лазера ды касьмічных тэхналёгіях).

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Федэральны закон Расійскай Федэрацыі — папраўка да Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі ад 30 сьнежня 2008 году № 6-ФКЗ «Аб зьмяненьні тэрміну паўнамоцтваў Прэзыдэнта Расейскай Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Расеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах