Раскіданае гняздо (спэктакль, Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Раскіданае гняздо»
Афіша спэктаклю
Афіша спэктаклю
Жанрдрама
Паводлеп’есы Янкі Купалы
«Раскіданае гняздо»
РэжысэрУладзімер Савіцкі
Мастак-пастаноўнікВіктар Цімафееў
КампазытарПавал Захаранка
АкторыТамара Ляўчук
Мікалай Маршын
Анатоль Бараньнік
Аксана Лойдава
Кацярына Яцкавец
Багдан Хомік
Аляксей Шчарбакоў
Сяргей Пяткевіч і інш.
Працягласьць2 гадзіны (з антрактам)
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’ерыверасень 2011
ПастаноўкіБерасьцейскі акадэмічны тэатар драмы

«Раскі́данае гняздо́» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Уладзімерам Савіцкім у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася ў верасьні 2011 году[1].

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« [Пастаноўка] захоплівае адразу выверанай, вытанчанай сцэнаграфіяй, змрочнасьцю сцэнічнае прасторы зь незаходзячым месяцам, у якой існуюць акторы—героі ў стылізаваных палатняных кашулях, і якую перасякаюць вандроўнікі—пілігрымы. »

—Любоў Паўлава[2]

« Берасьцейская пастаноўка «Раскіданага гнязда» нечакана ўразіць і зьдзівіць большую частку гледачоў, найперш тым, што на сцэне — зусім ня «той» Купала, якога ўсе ведаюць яшчэ са школьных часоў. Аніякага бытавізму і псыхалягізму, якія ва ўсе часы лічыліся неад’емнай прыналежнасьцю дадзенага твора — у берасьцейскім спэктаклі Купала паўстае перад намі сымбалістам, які спрабуе адшукаць, намацаць шлях беларускага народа да самаідэнтыфікацыі менавіта праз інтуітыўныя, часам нават інфэрнальныя, шляхі спазнаньня ўласнае душы. Менавіта таму і героі спэктаклю — ня проста сяляне, якіх хвалюе далейшае жыцьцё без зямлі і сродкаў для існаваньня, а — нібы самнамбулы, што на разламанай страсе ўласнага дома пры сьвятле поўні пакутліва імкнуцца зразумець, якім жа чынам адшукаць выйсьце з гэтага сьвету ў іншы, той самы, — звычна-побытавы. Разам з тым, у сваім мэсыджы рэжысэр выглядае пэсымістам: гняздо раскідваецца зусім ня панскімі паслугачамі, а найперш — заўсёднай самотнасьцю саміх беларусаў, у якіх нават унутры драматургічнай сям’і, апісанай Купалам, нармальныя сямейныя ўзаемаадносіны, калі бацькі і дзеці жывуць агульнымі клопатамі і падтрымліваюць адно аднаго, практычна адсутнічаюць. Героі разбрыдаюцца ў розныя бакі, і невядома, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь яшчэ… Ня верыць рэжысэр і ў тое, што хаця б хто-небудзь з іх натрапіць на тую сьцяжыну, якая сапраўды прывядзе іх да «светлай будучыні». »

Тацьцяна Команава[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Раскіданае гняздо» (драма на дзьве дзеі) сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 18 сьнежня 2012 г.
  2. ^ «Белая Вежа — 2011» — дзень за днём сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 18 сьнежня 2012 г.
  3. ^ Птушкі і гнёзды: вынікі ХVІ Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 19 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]