Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Раскіданае гняздо»
Сцэна са спэктаклю, пастаноўка 1972 году
Сцэна са спэктаклю, пастаноўка 1972 году
Жанртрагэдыя
Паводлеп'есы Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
РэжысэрФ. Ждановіч (1921)
Б. Луцэнка (1972)
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1921, 1972
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

«Раскіданае гняздо» — спэктаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п'есе Янкі Купалы.

Пастаноўка 1921 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэм'ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Менску ў 14 красавіка 1921 году. Спэктакль быў перанесены заснавальнікам тэатру Ф. Ждановічам зь Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]

Пастаноўка 1972 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэм'ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 году і была прымеркаваная да 90-годзьдзя з дня нараджэньня беларускага літаратурнага клясыка.[1] Пастаноўкай спэктаклю яго рэжысэр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскае тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм») і ў 1997 годзе спэктаклям «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]

У спэктакль былі ўведзеныя русалкі і пантамімісты. У тэксьце п'есы былі зробленыя некаторыя скарачэньні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спэктакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спэктаклю ў залі гучалі народныя песьні. Пастаноўка вызначался паэтычнасьцю, рамантычнай прыўзьнятасьцю. Спэктакль пакінуў прыкметны сьлед у гісторыі тэатру і паказваўся ў Маскве і іншых гарадох СССР.[1]

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« ...Выведзеная рэжысэрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філязофскую плоскасьць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагэдыйным напалам. Спэктакль уразіў глыбінёй думкаў і філязофскіх развагаў, шэрагам выдатных акцёрскіх работаў. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзеныя паэтычныя творы. Драматычнасьць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізьлівага вершаванага слова. »

— Л. Грамыка[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в А. Сабалеўскі Раскіданае гняздо (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527.
  2. ^ Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры Villa Sokrates Праверана 1 траўня 2013 г.
  3. ^ а б Усе мы — тутэйшыя (часопіс) Мастацтва Праверана 1 траўня 2013 г.
  4. ^ Трупа тэатру сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Праверана 1 траўня 2013 г.