Расмус Эльм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расмус Эльм
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1988(1988-03-17)[1] (35 гадоў)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2009—2012
2012—2015
2015—2020
Кальмар
АЗ
ЦСКА Масква
Кальмар
67 (18)
83 (18)
47 (5)
74 (2)
Зборныя
2009—2013 Швэцыя 39 (4)

Расмус Крыстафэр Эльм (па-швэдзку: Rasmus Christoffer Elm; нарадзіўся 17 сакавіка 1988 году, Кальмар, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кальмар»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады сваёй кар’еры Эльм правёў у малазначных швэдзкіх клюбах, якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. Ягоным першым сур’ёзным клюбам стаў «Кальмар», куды швэдзкі футбаліст прыйшоў у студзені 2005 года. Ён выступаў за гэты клюб да жніўня 2009 году. За гэты час паўабаронца правёў 96 гульняў у Альсвэнскане й забіў 17 галоў. У 2007 годзе Эльм дапамог камандзе заняць 2 месца ў чэмпіянаце, перамагчы ў нацыянальным кубку й стаць фіналістам Супэркубка. У сэзоне 2008 году ён разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату Швэцыі, упершыню ў гісторыі клюбу «Кальмар», гуляў у фінале Кубка й Супэркубка краіны.

АЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы сваёй ўдалай гульні ў «Кальмары», швэдзкі футбаліст прыцягнуў увагу клюбу АЗ зь Нідэрляндаў. 27 жніўня 2009 году Расмус падпісаў з гэтым клюбам чатырохгадовы кантракт[2]. Дэбют паўабаронцы ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 12 верасьня 2009 году ў сустрэчы супраць «АДО Дэн Гааг». У сваім першым сэзоне за АЗ Эльм правёў 23 матчы й забіў 3 галы. У наступным сэзоне 2010—2011 гадоў ён удзельнічаў у 28 гульнях чэмпіянату й адзначыўся 5 галамі.

ЦСКА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 2011 году зьявілася інфармацыя, што ў паслугах швэдзкага футбаліста зацікаўлены маскоўскі ЦСКА. Аднак Расмус прыняў рашэньне застацца ў ранейшым клюбе[3]. У ліпені 2012 году паведамлялася аб аднаўленьні перамоваў з нагоды пераходу Эльма ў склад чырвона-сініх[4]. 25 ліпеня стала вядома, што клюб з Расеі дамовіўся з АЗ аб куплі паўабаронцы, сума трансфэру меркавана склала больш за 6 млн эўра[5]. 30 ліпеня футбаліст падпісаў з ЦСКА трохгадовы кантракт[6].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2007 году адбыўся дэбют Эльма ў моладзевай зборнай Швэцыі, гулец выйшаў на замену ў матчы з аднагодкамі з Ўэйлзу. Да гэтага ён выступаў у юнацкай зборнай сваёй краіны. У 2009 годзе Расмус прыняў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе, дзе ягоная каманда ў паўфінале прайграла ангельцам у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У тым жа годзе трэнэр галоўнай зборнай краіны Лярс Лягербэк уключыў паўабаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. Ён дэбютаваў за зборную ў студзені 2009 году, а 11 лютага забіў свой ​​першы гол у сустрэчы супраць зборнай Аўстрыі[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кальмар»:

ЦСКА:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расмус Эльмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў