Расохі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Возера
Расохі
|
||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Расохаў
Расохі
|
||||||||||||||
Расохі — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 мэтраў, на захадзе — да 15 мэтраў. Схілы парослыя хмызьняком. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі.
Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.