Расул Гамзатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расул Гамзатаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 верасьня 1923(1923-09-08)[1][2]
Памёр 3 лістапада 2003(2003-11-03)[2] (80 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, празаік, публіцыст, перакладнік, палітык, пясьняр
Гады творчасьці з 1932
Жанр верш, апавядальная паэзія[d] і верш[d]
Мова расейская мова і аварская мова
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн сьвятога апостала Андрэя Першазванага ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Order of the Golden Fleece
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
ордэн «Кірыл і Мяфодзій»

Расул Гамзатавіч Гамзатаў (8 верасьня 1923 — 3 лістапада 2003) — аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзяяч. Народны паэт Дагестанскай АССР (1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1963) і Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952). Член ВКП (б) з 1944 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гамзатаў пачаў пісаць вершы ў 1932 годзе, друкавацца — у 1937 годзе, у рэспубліканскай аварскай газэце «Бальшавік гор». Першая кніга на аварскай мове выйшла ў 1943 годзе. Ён перакладаў на аварскую мову клясічную і сучасную расейскую літаратуру, у тым ліку Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Уладзімера Маякоўскага, Сяргея Ясеніна.

У Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага Гамзатаў пазнаёміўся і пасябраваў з маладымі паэтамі, у тым ліку з Н. Грабнёвым, якія пачалі перакладаць яго вершы на расейскую мову. Паэту-перакладчыку Н. Грабнёву належыць пераклад шырока вядомых «Журавоў», якія сталі песьняй па ініцыятыве і ў выкананьні Марка Бэрнэса ў 1969 годзе.

Шэраг іншых вершаў Расула Гамзатава таксама сталі песьнямі, напрыклад, «Зьніклі сонечныя дні». З Гамзатавым шчыльна працавалі шматлікія кампазітары, у тым ліку Зьміцер Кабалеўскі, Ян Фрэнкель, Райманд Паўлс, Аляксандра Пахмутава, Юры Антонаў; сярод выканаўцаў песень на яго вершы — Ганна Герман, Марк Бэрнэс, Галіна Вішнеўская, Мусьлім Магамаеў, Ёсіф Кабзон, Вахтанг Кікабідзэ, Сафія Ратару, Валеры Лявонцьеў.

Р. Гамзатаў быў чальцом рэдкалегіі часопісаў «Новы Сьвет», «Дружба народаў», газэтаў «Літаратурная газэта», «Літаратурная Расея», іншых газэтаў і часопісаў. З 1951 году і да канца жыцьця ўзначальваў пісьменніцкую арганізацыю Дагестана.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову вершы перакладалі Язэп Семяжон, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Грачанікаў[3], Алесь Звонак[4], Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Алег Лойка, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Максім Танк[5].

  • Высокія зоркі: вершы і паэма: [пераклад на беларускую мову] / Расул Гамзатаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 285, [1] с., [1] л. партр. — (Паэзія народаў СССР).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гамзатов Расул Гамзатович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Rassul Gamsatowitsch Gamsatow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. ^ Любоў Гарэлік Эпохі полымем апалены. Жыццё і творчасць Алеся Звонака // Роднае слова. — Мн.: 2007. — № 1. — С. 7. — ISBN 0234-1360.
  5. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]