Расьсеяны дыск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Расьсеяны дыск — аддалены рэгіён Сонечнай сыстэмы, мала заселены малымі целамі, якія зазвычай складаюцца зь лёду. Гэтыя целы называюць аб’ектамі расьсеянага дыска (анг. SDO, scattered disc objects), яны аднесеныя да падмноства вялікага сямейства транснэптунавых аб’ектаў (ТНА). Унутраная вобласьць расьсеянага дыска часткова перакрываецца з поясам Койпэра, а яго вонкавая граніца, у параўнаньні зь ім, пралягае значна далей ад Сонца і значна вышэй і ніжэй ад экліптыкі.

Арбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расьсеяны дыск і аб’екты пояса Койпэра.

Першым аб’ектам, які быў прызнаны SDO, быў (15874) 1996 TL66, упершыню ідэнтыфікаваны ў 1996 годзе астраномамі абсэрваторыі Маўна-Кеа. Першым адкрытым аб’ектам, які цяпер клясыфікуецца як SDO, зьяўляецца (48639) 1995 TL8, выяўлены праектам Spacewatch.

Дыяграма праваруч адлюстроўвае арбіты ўсіх вядомых аб’ектаў расьсеянага дыска да 100 а. а. разам з аб’ектамі пояса Койпэра (падсьветленыя шэрым колерам) і рэзанансныя аб’екты (зялёным колерам). Па гарызантальнай восі — памер вялікай паўвосі арбіты. Эксцэнтрысытэт арбіт прадстаўлены адрэзкамі (ад пэрыгеля да афэля з нахіленьнямі, прадстаўленымі палажэньнем адрэзка на вэртыкальнай восі.