Ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ратуша (ад нямецкага: Rathaus праз польскае: Ratusz, па-чэску: радніца) — прадстаўнічы будынак мескага самакіраваньня, сядзіба рады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ратушы ў Заходняй Еўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты фартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідзтва. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з бальконам ці эркэрам. Будаўніцтва ратушаў пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры мескага асяродзя. На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі ў гарадах на рынкавых пляцох, часам аб’ядноўвалі з гандлёвымі, гасьцінымі радамі, арсэналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манумэнтальныя формы. У XVII—XVIII стагодзьдзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат’яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязьвежавыя. Манумэнтальнасьцю і цэльнасьцю вылучаліся ратушы стылю клясыцызму, у якіх кампазыцыйным акцэнтам фасадаў быў портык. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканьнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэньняў магістрату, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканьняў ратушы (падмуркі, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ратушасховішча мультымэдыйных матэрыялаў