Ратэрдам
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ратэрдам (па-нідэрляндзку: Rotterdam,
вымаўленьне ) — горад у Нідэрляндах. Разьмешчаны пры ўпадзеньні ракі Маас у Паўночнае мора. Насельніцтва 607 460 жыхароў (1 кастрычніка 2010).
Буйны транспартны вузел (жалезныя і шашэйныя дарогі); марскі (на Паўночным моры) і рачны (рака Маас) парты; аэрапорт. Цэнтар машынабудаваньня; музэі, тэатры (опэры і балета, драмы), бібліятэкі. Горад прымаў дзіцячае Эўрабачаньне-2007. Штогод у канцы студзеня ў горадзе праходзіць міжнародны кінафэст. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра студэнцкай арганізацыі AIESEC.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ратэрдам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў