Рауль Мэйрэлеш
| Рауль Мэйрэлеш | ||
Raul Meireles |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 сакавіка 1983 Порту, Партугалія |
|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фэнэрбахчэ | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2004 2001—2003 2004—2010 2010—2011 2011—2012 2012— |
Баавішта →Авэш (арэнда) Порту Лівэрпул Чэлсі Фэнэрбахчэ |
29 (0) 42 (1) 138 (15) 35 (5) 32 (2) 4 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Партугалія | 61 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Рауль Жазэ Трынідад Мэйрэлеш (па-партугальску: Raul José Trindade Meireles; нарадзіўся 17 сакавіка 1983, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюба «Фэнэрбахчэ» й нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
«Баавішта» [рэдагаваць]
Рауль ёсьць выхаванец футбольнай акадэміі «Баавішты», але першыя гады прафэсійнай кар’еры ён адыграў за клюб «Авэш». У «Баавішту» ён вярнуўся летам 2003 году. За адзін сэзон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.
«Порту» [рэдагаваць]
У ліпені 2004 году Рауль падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мэйрэлеша пасьля пераходу гаварылася, што ён ні сэкунды не сумняваўся пасьля прапановы «Порту».
«Лівэрпул» [рэдагаваць]
28 жніўня 2010 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што «Лівэрпул» разглядае Мэйрэлеша ў якасьці замены пераходзячаму ў «Барсэлёну» Хавіеру Маскерана[1]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацьверджана прадстаўнікамі мэрсісайдзкага клюба — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленьне аб тым, што сума трансфэру гульца ўзгоднена з «Порту», а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсьці мэдагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту й паставіць пад ім подпіс[2][3]. Мэйрэлеш сказаў, што трэнэр «Лівэрпула» Рой Годжсан прыклаў сур’ёзныя намаганьні, каб заручыцца ягоным подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасьць мары й надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[4]. 16 студзеня 2011 году Рауль забіў свой першы гол за «Лівэрпул» у 215-м мэрсісайдзкім дэрбі. Мэйрэлеш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым гульцом лютага ў АПЛ па вэрсіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выданьні «Match of the Day»[5].
«Чэлсі» [рэдагаваць]
31 жніўня 2011 году за паўгадзіны да закрыцьця трансфэрнага вакна афіцыйны сайт «Лівэрпула» апублікаваў паведамленьне аб тым, што Мэйрэлеш падаў пісьмовы запыт на трансфэр[6]. Неўзабаве клюб афіцыйна пацьвердзіў тое, што «Лівэрпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансфэру паўабаронцы ў лёнданскую каманду[7].
«Фэнэрбахчэ» [рэдагаваць]
3 верасьня 2012 года, было пацьверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мэйрэлеша ў турэцкі клюб «Фэнэрбахчэ» за 8 мільёнаў эўра[8].
Зборная [рэдагаваць]
У зборнай Партугаліі Рауль ужо мае званьне чэмпіёна Эўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 году ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Эўропы, які праходзіў у Аўстрыі й Швайцарыі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «The Guardian: Раул Мейрелиш близок к переходу в „Ливерпуль“». LiverBird.ru
- ^ «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». LiverBird.ru
- ^ «Официально: Раул Мейрелиш стал игроком „Ливерпуля“». LiverBird.ru
- ^ «Мейрелиш: Я здесь, потому что Рой так хотел». LiverBird.ru
- ^ Рауль Мейрелеш – центр поля, татуировки и любовь. footanal.ru
- ^ «Официально: Мейрелиш подал запрос на трансфер». Liverbird.ru
- ^ «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». Liverbird.ru
- ^ «Raul Meireles leaves Chelsea for Fenerbahce in £8m deal». BBC
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рауль Мэйрэлеш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Паўлу Фэрэйра · 4 Раланду · 5 Дуда · 6 Карвалью · 7 Раналду · 8 Мэндэш · 9 Ліедсан · 10 Дані · 11 Сымаў · 12 Бэту (бр) · 13 Мігел · 14 Вэлозу · 15 Пэпэ · 16 Мэйрэлеш · 17 Амарым · 18 Алмэйда · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Кошта · 22 Фэрнандэш (бр) · 23 Куэнтран · Трэнэр Кейраш |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||