Рафаэль Маркес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафаэль Маркес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1979(1979-02-13)[1][2][3][…] (45 гадоў)
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1999
1999—2003
2003—2010
2010—2012
2013—2014
2014—2015
2016—2018
Атляс
Манака
Барсэлёна
Нью-Ёрк Рэд Булз
Леон
Вэрона
Атляс
80 (6)
87 (5)
163 (9)
44 (1)
50 (1)
35 (0)
58 (1)
Зборныя
1997—2018 Мэксыка 143 (19)

Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (па-гішпанску: Rafael Márquez Álvarez; нарадзіўся 13 лютага 1979 году, Самора-дэ-Ідальга, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, можа згуляць на пазыцыі паўабаронцы абарончага пляну. Вядомы як адзін з самых выбітных мэксыканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[4]. Маркес зьяўляецца першым гульцом, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах сьвету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мэксыкцы Рафаэль часьцяком крытыкуецца за ягоную недысцыплінаванасьць, то бок Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маркес падчас выступаў за «Барсэлёну»

Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадаляхарском клюбе «Атляс», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасьля пасьпяховых выступаў у клюбе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Мэксыкі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн эўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі посьпех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сэзоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на ​​прапановы з больш заможных клюбаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 году, пасьля чаго перайшоў у «Барсэлёну» за 5 млн эўра.

У першым сэзоне ў гішпанскім клюбе мэксыканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на ​​пазыцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сэзоне Маркес гуляў у асноўным на пазыцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Хэрард Лёпэс. Ён правёў выдатны сэзон, зьяўляючыся адным з найважнейшых гульцоў «Барсэлёны», якая стала чэмпіёнам Гішпаніі. У «Барсэлёне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.

1 жніўня 2010 году Маркес падпісаў кантракт з клюбам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклюбнікам Т’еры Анры[5]. У 2014 годзе вярнуўся ў Эўропу ў італьянскі клюб «Вэрона»[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Мэксыкі дэбютаваў 5 лютага 1997 году ў матчы супраць зборнай Эквадору.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафаэль у кашулі клюбу «Нью-Ёрк Рэд Булз»

«Манака»:

«Барсэлёна»:

«Леон»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэксыка:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Rafael Márquez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Rafael Márquez Álvarez // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в RAFAEL MARQUEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Rafael Márquez, la resurrección del Kaiser mexicano. Zócalo Saltillo
  5. ^ New York Red Bulls sign Mexican National Team captain Rafa Marquez. NewYorkRedBulls.com
  6. ^ Transfer news: Hellas Verona have secured the services of Rafael Marquez. Sky Sports News

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафаэль Маркессховішча мультымэдыйных матэрыялаў