Рафаэль ван дэр Ваарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рафаэль ван дэр Ваарт
Рафаэль ван дэр Ваарт
Rafael van der Vaart
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Рафа
Нарадзіўся 11 лютага 1983
Гээмскерк, Нідэрлянды
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гамбург
Нумар 23
Моладзевыя клюбы
1987—1993
1993—2000
Дэ Кенэмэрс
Аякс
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2005
2005—2008
2008—2010
2010—2012
2012—
Аякс
Гамбург
Рэал Мадрыд
Тотэнгэм Готспур
Гамбург
117 (52)
74 (29)
58 (11)
63 (24)
0 (0)
Нацыянальная зборная
2001— Нідэрлянды 100 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
2 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2012.

Рафаэль Фэрдынанд ван дэр Ваарт (па-нідэрляндзку: Rafael Ferdinand van der Vaart; нарадзіўся 11 лютага 1983, Гээмскерк, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюба «Гамбург» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аякса». Адрозьніваецца высокім майстэрствам выкананьня штрафных удараў і добрай тэхнікай. За зборную гуляў на Эўра-2004, Чэмпіянаце сьвету 2006 году, Эўра-2008 і на чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе Нідэрлянды занялі другое месца.

Зьмест

Клюбная кар’ера [рэдагаваць]

«Аякс» [рэдагаваць]

У дзесяць гадоў Рафаэль ван дэр Ваарт трапіў на прагляд у амстэрдамскую школу аднаго з наймацнейшых клюбаў краіны, «Аякс». Ягоныя здольнасьці зрабілі ўражаньне на трэнэраў дзіцячай каманды, і маладога футбаліста прынялі ў школу. У сямнаццаць гадоў Рафаэль дэбютаваў за галоўную каманду «Аякса» у нічыйным (1:1) матчы з «Дэн Босхам» у сэзоне 1999—2000 гадоў. Хоць ён гуляў са стараннасьцю, дэманструючы добрую тэхніку, на поле ў тым сэзоне ён больш не выходзіў.

У сэзоне 2001—2002 гадоў ван дэр Ваарт павінен быў стаць адным зь лідэраў каманды, аднак ён атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне мэніска, якое запатрабавала апэрацыі й працяглай рэабілітацыі.

«Гамбург» [рэдагаваць]

Ван дэр Ваарт нечакана для ўсіх перайшоў у «Гамбург» 1 ліпеня 2005 году. Меркавалася, што ён папоўніць склад аднаго зь вядучых клюбаў Эўропы, да ліку якіх «Гамбург» на той момант не ставіўся — магчымымі кандыдатамі на перамогу ў барацьбе за маладога й пэрспэктыўнага паўабаронцы лічыліся «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Рэал Мадрыд» [рэдагаваць]

5 жніўня 2008 году ён падпісаў з клюбам «Рэал Мадрыд» пяцігадовы кантракт, сума трансфэру склала больш за 15 млн эўра[1]. 14 верасьня Рафаэль дэбютаваў у гішпанскай Прымэры й адзначыўся забітым голам ў матчы супраць «Нумансіі».

«Тотэнгэм Готспур» [рэдагаваць]

31 жніўня 2010 году Рафаэль ван дэр Ваарт быў падпісаны ангельскай камандай «Тотэнгэм Готспур».

Вяртаньне ў «Гамбург» [рэдагаваць]

31 жніўня 2012 года ван дэр Ваарт вярнуўся ў свой ​​былы клюб «Гамбург»[2].

Зборная [рэдагаваць]

Рафаэль ван дэр Варта дэбютаваў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў у матчы з камандай Андоры 6 кастрычніка 2001 году.

Дасягненьні [рэдагаваць]

Сьцяг Нідэрляндаў Аякс:

Сьцяг Гішпаніі Рэал:

Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]

Рафаэль ёсьць сынам гішпанкі й нідэрлянца. 10 чэрвеня 2005 году Рафаэль ажаніўся на Сыльвіі Мэйс, нідэрляндзкай акторцы й тэлевядучай. 27 траўня 2006 году ў іх нарадзілася першае дзіця, сын Даміян Рафаэль. Сыльвія нядрэнна валодае футбольным мячом, але пачала сваю кар’еру як топ-мадэль[3].

Ван дэр Ваарт зьяўляецца прыхільнікам дартсу, ён нават наведваў прафэсійны турнір па гэтай гульні[4].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]