Раян Лохтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Раян Лохтэ

Раян Стывэн Лохтэ (па-ангельску: Ryan Steven Lochte, 3 жніўня 1984 году, Канандайгуа, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі плывец, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён. Уладальнік 26 залатых мэдалёў чэмпіянатаў сьвету, 12 зь якіх перамог у 50-мэтровых басэйнах і 14 — на кароткай вадзе. Перамог у агульнай складанасьці 58 мэдалёў на буйных міжнародных спаборніцтвах: 38 залатых, 11 срэбранных і 9 бронзавых, якія ахопліваюць Алімпійскія гульні, чэмпіянаты сьвету ў 50-мэтровых басэйнах і на кароткай вадзе, панамэрыканскія гульняў і чэмпіянат Pan Pacific.

Зьяўляецца ўнівэрсальным плыўцом, спэцыялізуючыся ў плаваньні вольным стылем на 100 і 200 мэтраў, на сьпіне й у комплексным плаваньні. За кар’еру ўсталяваў больш за 10 сусьветных рэкордаў як у доўгіх, гэтак і ў кароткіх басэйнах. Раян зьяўляецца дзеючым рэкардсмэнам сьвету на дыстанцыі 200 мэтраў комплексным плаваньнем.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]