Робат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робат-андроід ASIMO, вытворчасьці Honda

Робат (па-чэску: Robot) — аўтаматычнае прыстасаваньне з антрапаморфным дзеяньнем, якое часткова ці цалкам замяняе чалавека пры выканьні работ у небясьпечных для жыцьця варунках, пры адноснай недаступнасьці аб’екта ці для іншага выкарыстаньня[1]. У большасьці выпадкаў сучасныя робаты — гэта «рукі», маніпулятары, замацаваныя на аснове й прызначаныя для выкананьня аднастайнай працы тыпу складаньня, перамяшчэньня.

Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам апэратара, можа працаваць па загадзя складзенай праграме альбо прытрымлівацца набору агульных указаньняў з дапамогай тэхналёгіі штучнага інтэлекту. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасьці, у будаўніцтве, пры працы зь цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека умовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў космасе.

Слова «робат» было прыдумана чэскім пісьменьнікам Карэлам Чапэкам і яго братам Ёзэфам і ўпершыню выкарыстана ў п’есе Чапэка «Р. У. Р.» («Росумскія ўнівэрсальныя робаты», 1920). Да зьяўленьня прамысловых робатаў лічылася, што робаты павінны выглядаць падобна людзям.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Робат. КругоСвет.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Робатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў