Робэрт Д’ювал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робэрт Д’ювал
Flickr - Josh Jensen - Robert Duvall (cropped).jpg
Імя пры нараджэньні Robert Selden Duvall
Дата нараджэньня 5 студзеня 1931
Месца нараджэньня Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія актор, кінарэжысэр
Кар’ера 1959 — па цяперашні час
Узнагароды Оскар, BAFTA
IMDb ID 0000380

Робэрт Сэлдэн Д’ювал (па-ангельску: Robert Selden Duvall; нар. 5 студзеня 1931, Сан-Дыега, ЗША) — амэрыканскі актор і рэжысэр, які зьняўся ў такіх значных карцінах, як «Ваенна-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёньня», уладальнік «Оскара» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме 1983 году «Далікатная міласэрнасьць», уладальнік прэмій «BAFTA», «Эмі», чатырохразовы ўладальнік прэміі «Залаты Глёбус».

Робэрт Д’ювал, вэтэран амэрыканскага кінэматографа, стварыў шэраг запамінальных драматычных вобразаў, сярод якіх былі як сярэднестатыстычныя амэрыканцы, паліцыянты й рэйнджары, гэтак і знакамітыя палітычныя дзеячы генэрал Робэрт Лі, Ёсіф Сталін. У 1970-х і 1980-х гадох многія фільмы зь ягоным удзелам атрымлівалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды й прэміі ў галіне кінэматаграфіі, а сярод калегаў па акторскаму рамяству ён зьяўляецца лідэрам па колькасьці фільмаў зь ягоным ўдзелам, уключаных у 100 лепшых фільмаў паводле вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Robert Duvall The Apostle. — Berkley Trade, 1998. — С. 144. — ISBN 978-0425166079
  • Gale Reference Team Biography — Duvall, Robert (1931-) // Contemporary Authors. — Thomson Gale, 2008.
  • Cowboys and Indians Magazine Robert Duvall — Western Legend // Cowboys and Indians Magazine. — 2006. — № 6 (June).
  • Judith Slawson Robert Duvall Hollywood Maverick. — St. Martin's Press, 1985. — С. 198. — ISBN 978-0312904227
  • Robert Duvall The Apostle: Robert Duvall tells the story of his labor of love // Guideposts. — 1998 — № 4 (April).
  • Peter Biskind Robert Duvall, Hill Street Blues // American Film by The American Film Institute. — 1981. — № September Single Issue.
  • Robert Johnston, Catherine Barsotti Tender Mercies // Finding God in the Movies: 33 Films of Reel Faith. — Baker Books, 2004. — ISBN 978-0801064814
  • Robert Osborne, Molly Haskell Robert Duvall // Leading Men: The 50 Most Unforgettable Actors of the Studio Era. — Chronicle Books, 2006. — С. 34. — ISBN 978-0811854672

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Робэрт Д’ювалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў