Робэрт Келз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Келз
анг. Robert Kells
7 красавіка 183214 красавіка 1905
Месца нараджэньня Мэратх, Брытанская Індыя
Месца сьмерці Ламбэт, Лёндан
Прыналежнасьць Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Званьне сэржант
Частка 9-ы Каралеўскі ўланскі полк Яе Вялікасьці
1-ы полк бэнгальскай лёгкай кавалерыі
19-ы полк каралеўскіх гусараў
Бітвы/войны Індыйскае паўстаньне 1857—1859
Другая англа-сікхская вайна
Узнагароды
Крыж Вікторыі
Крыж Вікторыі

Робэрт Келз (па-ангельску: Robert Kells; 7 красавіка 1832 — 14 красавіка 1905) — ангельскі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.

Акалічнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часе Індыйскага народнага паўстаньня 1857—1859 гадоў Келз быў ува ўзросьце 25 гадоў у чыне малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палку. 28 верасьня 1857 году каля гораду Буландшахр (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасьць, за якую быў узнагароджаны крыжом Вікторыі:

За надзвычайную мужнасьць каля Буландшахру 28 верасьня 1857 і ахову ад некалькіх варожых жаўнераў свайго камандзіра капітана Дрысдэйла, які ляжаў на вуліцы са зламанай раменьніцай, тым часам як яго конь быў выведзены з бою выстралам, і за тое, што застаўся зь ім да моманту ліквідацыі небясьпекі. Данясеньне генэрал-маёра сэра Джэймза Гоўпа Гранта, 8 красавіка 1858.

— London Gazette: no. 22212, p. 5517, 24 December 1858.

Далейшае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазьней ён увайшоў у склад 1-а палку бэнгальскай лёгкай кавалерыі і атрымаў званьне сэржанта. Сышоў у адстаўку ў 1868 годзе.

Ягоны мэдаль дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]