Робэрт Левандоўскі
| Робэрт Левандоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 жніўня 1988 Варшава, Польшча |
|
| Рост | 184 | |
| Вага | 76 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 9 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
1997—2004 |
Партызан Лешна Варсовія Варшава |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005 2005—2006 2006—2008 2008—2010 2010— |
Дэльта Легія-2 Зьніч Лех Барусія Дортмунд |
? (4) ? (2) 62 (36) 58 (32) 98 (54) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Польшча | 54 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Робэрт Левандоўскі (па-польску: Robert Lewandowski; нарадзіўся 21 жніўня 1988 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі нападніка.
Зьмест |
Клюбная кар’ера[рэдагаваць]
Раньнія гады[рэдагаваць]
Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з роднага горада Лешня, дзе працаваў ягоны бацька[1]. Да 2004 году выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасьля выступаў за варшаўскія клюбы «Дэльта» й «Легія-2». Летам 2006 году перайшоў у «Зьніч» з гораду Прушкаў. У сэзоне 2007—2008 гадоў стаў лепшым бамбардзірам Другой лігі Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчах[2].
«Лех Познань»[рэдагаваць]
У ліпені 2008 году падпісаў пяцігадовы кантракт з познанскім «Лехам»[3]. Клюб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстракласе дэбютаваў 8 жніўня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бэлхатаў» (2:3)[4], у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.
Робэрт Левандоўскі зьвярнуў на сябе ўвагу эўрапейскіх клюбаў, то бок ім цікавіліся маскоўскі «ЦСКА»[5], ангельскі «Ўэст Бромўіч Альбіён»[6], дортмундзская «Барусія»[7], галяндзкі «Фэеноорд»[8], піцерскі «Зэніт»[9] і данецкі «Шахцёр»[10].
Робэрт Левандоўскі стаў тварам папулярнай кампутарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з ангельцам Ўэйнам Руні. У сьнежні 2009 году польскае выданьне «Piłka Nożna» прызнала Робэрта Левандоўскага лепшым гульцом чэмпіянату Польшчы[11].
«Барусія Дортмунд»[рэдагаваць]
19 траўня 2010 году стала вядома, што Робэрт прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж году ён падпісаў чатырохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам[12]. Сума трансфэру лічыцца роўнай каля 4,5 млн эўра[13].
Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць]
У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасьня 2009 году ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)[14], Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марэка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Эўра 2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы не здолела прайсьці ў чвэрцьфінал.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Польшчы: 2009-2010
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2008-2009
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2008-2009
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010-2011
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011-2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2011-2012
- Лепшы гулец Чэмпіяната Нямеччыны: 2012
- Срэбны прызёр Чэмпіяната Нямеччыны: 2012-2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2012-2013
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Kulisy Sportu — Robert Lewandowski pt.1/3
- ^ Robert Lewandowski. 90minut.pl
- ^ Lewandowski zagra w Lechu
- ^ Lech Poznań 2-3 GKS Bełchatów. 90minut.pl
- ^ Левандовский не перейдет в ЦСКА. dynamomania.com
- ^ Р.Левандовский не перейдет в ВБА. football.ua
- ^ Р.Левандовский интересен Дортмунду. football.ua
- ^ «Фейеноорд» хочет купить Левандовски. Не Мариуша. football.ua
- ^ Р.Левандовский перейдет в «Зенит»? football.ua
- ^ «Лех» отказал «Шахтёру». football.ua
- ^ Мариуш Левандовский — игрок года в Польше. terrikon.dn.ua
- ^ Dortmund macht Lewandowski-Transfer perfekt. focus.de
- ^ Borussia Dortmund striker Robert Lewandowski hits double as Poland beat Ivory Coast. Global news
- ^ PZPN.PL — Oficjalny Serwis Polskiego Futbolu. pzpn.pl
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Робэрт Левандоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Шчэнсны (бр) · 2 Бёніш · 3 Вайткавяк · 4 Камінскі · 5 Дудка · 6 Матушчык · 7 Палянскі · 8 Рыбус · 9 Левандоўскі · 10 Абраньяк · 11 Мураўскі · 12 Сандамерскі (бр) · 13 Васілеўскі · 14 Ваўжыняк · 15 Пэркі · 16 Блашчыкоўскі · 17 Собех · 18 Межэеўскі · 19 Вольскі · 20 Пішчэк · 21 Грасіцкі · 22 Тытань (бр) · 23 Брожэк · Трэнэр Смуда |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |