Робін ван Пэрсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робін ван Пэрсі
Робін ван Пэрсі
Robin van Persie
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Кобра, РВП
Нарадзіўся 6 жніўня 1983
Ратэрдам, Нідэрлянды
Рост 183 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 20
Моладзевыя клюбы
1998—1999
1999—2001
Эксэльсіёр Ратэрдам
Фэеноорд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2012
2012—
Фэеноорд Ратэрдам
Арсэнал
Манчэстэр Юнайтэд
59 (15)
194 (96)
0 (0)
Зборныя
2004— Нідэрлянды 68 (29)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
31 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2011.

Робін ван Пэрсі (па-нідэрляндзку: Robin van Persie, Аўдыё Nl-Robin van Persie.ogg ; нарадзіўся 6 жніўня 1983 году ў Ратэрдаме) — нідэрляндзкі футбольны нападнік, які выступае за ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальную зборную Нідэрляндаў. Да прыходу ў «Юнайтэд» восем гадоў правёў у «Арсэнале», у які прыйшоў у 2004 годзе з ратэрдамскага «Фэенорду». У зборнай Нідэрляндаў дэбютаваў у 2005 годзе, гуляў на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 году ў Ратэрдаме. Бацькі разьвяліся калі ван Пэрсі быў зусім маленькім. Пасьля суда Робін застаўся з бацькам, а дзьве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Пэрсі жылі ў прыгарадзе Ратэрдаму, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную сэкцыю «Эксэльсыёру», трэцяга па значнасьці ратэрдамскага клюбу. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зьведзены да мінімуму. «Фэенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксэльсыёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросьце 13 гадоў Робін ван Пэрсі ўжо трэніраваўся ў школе «Фэенорду».

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2004 году Робін падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Пасьля таго, як клюб пакінуў Пірэс, завяршыў кар’еру Бэргкамп, роля аднаго зь лідэраў дасталася ван Пэрсі. Вэнгэр знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Зараз Робін гуляе вельмі важную ролю ў камандзе Арсэна Вэнгэра.

«Манчэстэр Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня 2012 года кіраўніцтва «Арсэналу» абвесьціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Пэрсі да гэтага часу яшчэ не пагодзіўся на асабістыя ўмовы з клюбам[1]. 17 жніўня 2012 года, ван Пэрсі афіцыйна быў прэзэнтаваны як гулец манчэстэрскага клюба, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле зьвестак, каштаваў «Манэчстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Робін ван Пэрсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў