Ровар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Ровар

Ро́вар, ці веласіпэ́д — наземны транспартны сродак без рухавіка. Каб рухацца на ровары, чалавек сядае на яго і цісьне на понажы, якія праз ланцуг круцяць колы. Звычайна ровар мае два колы, якія зьмешчаны адно за другім, але бываюць і трох-, чатырох- і аднаколавыя ровары. Ровар ужываецца для перасоўваньня, а таксама для актыўнага адпачынку і спорту. Зараз у сьвеце выкарыстоўваецца больш за мільярд ровараў; такім чынам, ровар — найпапулярнейшы транспартны сродак. Ён стаў такім дзякуючы невысокім коштам вырабленьня і эксплуатацыі, лёгкасьці, малым памерам, адсутнасьці патрэбы ў паліве. Перасоўваньне на ровары больш эканамічнае ў параўнаньні зь іншымі транспартнымі сродкамі і экалягічна чыстае.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Слова веласіпэд паходзіць ад францускага velocipede, якое ўтворана з лацінскіх: velox (velocis) = хуткі і pes (pedis) = нага, ступня. У беларускайпольскай) мове ровар паходзіць ад назвы брытанскай фірмы «Rover», якая вырабляла ровары. У іншых мовах назвы ровара часта ўтвораныя ад слоў два і кола, круг.

Ровар «Пэні-фартынг» у стылі XIX стагодзьдзя

[рэдагаваць] Гісторыя

Ровар на Беларусі зьявіўся у Віцебску ў 70-ыя годы 19 стагодзьдзя. У канцы 1890 года ў Віцебску было 12 ровараў, а ў 1894 годзе ўжо налічвалася 70 веласіпэдыстаў, аб’яднаных ў аддзяленьне Расійскага таварыства веласіпэдыстаў-турыстаў. Першай спартыўнай арганізацыяй у Беларусі было Менскае таварыства аматараў спорту, заснаванае у 1892 годзе пад кіраўніцтвам губернатара Мікалая Трубецкога. У гэтую арганізацыю уваходзілі шляхцічы, багатыя прамыслоўцы, высокія чыноўнікі, прадстаўнікі інтэлігенцыі.

З развіццем саматужнай вытворчасці у 90-ыя годы ровар становіцца ня толькі ўцехай для багатых, але і транспартным сродкам для сярэдняй клясы. Дзеля папулярызацыі ровару аддзяленьне Расійскага таварыства веласіпэдыстаў-турыстаў ладзіла дальнія падарожжа. Група веласіпэдыстаў у 1894 годзе ажыццявіла прабег па маршрутам: Берасьце – Кобрын – Верхалесьсе – Велікарыта – Берасьце (даўжынёю 136 верстаў ці 145 кілямэтраў) і Берасьце – Старая Жабінка – Камянец – Літоўск – Чарноўцы – Берасьце (даўжынёю 132 версты ці 141 кілямэтр). Захаваныя апісаньні маршрутаў сьведчаць аб вялікім коле пытаньняў, на якія спрабавалі знайсьці адказ турысты-веласіпэдысты пад час вандровак.

У 1896 годзе 6 віцебскіх веласіпэдыстаў пад кіраўніцтвам Пржэсецкага паехалі ў Ніжні Ноўгарад на мастацка-прамысловую выставу шляхам больш 2000 верстаў, пакінуўшы апісаньне маршрута пад назвай “Летапіс”.

У 1898 годзе на Беларусі адбыліся першыя спаборніцтвы на роварах.

Першы вядомы таленавіты гоншчык, па прафесыі распаўсюднік Любава-Роменскай чыгунцы, Міхась Дзевачка перамог у 50-верстнай гонцы пад Масквой у 1883 годзе, апасьля 12 год (1895 г.) ён стаў чэмпіёнам міжнароднай гонцы Пецярбург – Масква у спаборніцтве з мацнейшымі веласіпэдыстамі Францыі, Нямеччыны ды Галяндыі. Часопіс “Да спорту” пісаў: “Пераможца спаборніцтва Дзевачка на працягу двух начэй не заплюшчыў вачэй, нястомна пэдаліруя, і прадэманстраваў тым самым прыклад чалавечай вытрымаласьці. Знакаміты Ф. Гергэр, пераможца шматлікіх дарожных гонак, у тым ліку інтэрнацыянальнага прабегу Бардо – Парыж, негледзячы на свой вялікі вопыт, падрыхтоўку і лепшыя ўмовы, у якіх яму давялося ехаць, саступіў нашаму суайчынніку, паказаўшаму, якія здольнасьці, фізічная і маральная вытрымка хаваюцца ў рускім спартоўцы”.

У Менску ў губернатарскім садзе быў збудаваны земляны трэк і арганізаваны пракат ровараў. Пункты пракату былі таксама ў Магілёве і Віцебску (кошт карыстаньня роварам за адну гадзіну складаў ад 25 да 60 капеек).

З-за падзелу Беларусі на 2 часткі да 1939 года мінчане, магілеўчане, віцябчане і гамельчане выступалі ў чэмпіянаце СССР, а прадстаўнікі Горадні, Берасьці ды Пінску – у першынстве Польшчы.

Першы чэмпіянат беларускай савецкай рэспублікі быў праведзены ў 1926 годзе. З 30-х гадоў у Беларусі рэгулярна ладзіліся шматдзенныя гонкі па маршрутам, праходзячым па ўсей тэрыторыі Беларусі.

Беларус Барыс Бальшакаў не аднойчы быў першым на саюзных вэлягонках.У 1937 годзе спадар Бальшакаў становіцца пераможцам усесаюзанага вэлятуру.

На заходнім спартыўным фронце было ня менш дасягненьняў. Першую ў сьвеце аматарскую многаднеўку “Тур Палонія” у 1928 годзе выйграў выхаванец берасьцейскай веласіпэднай школы Фелікс Венцэк.

У савецкія часы веласіпэдны спорт на Беларусі з’яўляўся адным з самых папулярных (побач з футболам і хакеем) відаў спорту, а беларускія спартоўцы заваявалі на чэмпіянатах СССР ажно 36 залатых медалеў.

На прэстыжнейшых у тыя часы Спараткіядах народаў СССР беларускія веласіпэдысты 6 разоў станавіліся пераможцамі і 14 разоў прызерамі гэтых спаборніцтваў.

Вялікая папулярнасьць і высокі ўзровень веласіпэднага спорту далі плён – 3 Алімпійскіх мэдалі: у 1976 годзе ў Монрэялі чэмпіёнам стаў Уладзімір Камінскі, а ў 1980 г. у Маскве Алег Логвін і Валер Маўчан...

[рэдагаваць] Канструкцыя

Ровар звычайна складаецца з рамы, да якой прымацаваныя два колы, стырно, сядло і понажы. Ланцуговая перадача забясьпечвае рух ровару: раварыст круцяць понажы (пэдалі на шатунах), якія зьмешчаны на вядучых зорачках, далей праз ланцуг рух перадаецца на вядзёныя зорачкі і на кола. Ровар мае тармазы: нажны ці ручныя. Дадаткова на ровары можа быць устаноўленыя: багажнік, званочак, катафоты (наперадзе — белы, ззаду — чырвоны, з бакоў — аранжавыя) і/ці ліхтары (наперадзе — белы, ззаду — чырвоны), лапку і кампутар (лічыльнік хуткасьці і адлегласьці).

Гэты Кросавы ровар зроблены з лёгкіх, алюмініевых трубак і з узмоцненага графітам плястыку вобадаў і вілак. Для большай выдайнасьці і лепшай аэрадынамікі руль пахілены, а шыны тонкія.

[рэдагаваць] Віды ровараў

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Шматмоўныя слоўнікі роварнай тэрміналёгіі на bemi.free.fr і www.nakole.cz.