Родны край (1919)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Родны край
Тып газэта
Галоўны рэдактар Тамаш Грыб
Рэдактар Тамаш Грыб
Заснаваная 1919
Закрытая 1919
Палітыка Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Мова беларуская
Штаб-кватэра Гародня
Часопіс «На чужыне». Тамаш Грыб (1895—1938) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Рыга, 1920 г.

«Родны край» (22 чэрвеня — 10 ліпеня 1919, Гародня) — беларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасьля чаго выданьне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі[1]. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданьні газэты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[2].

Тэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазыцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гарадзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднаньня ўсе апазыцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Зьмяшчала інфармацыю пра культурна-асьветнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленьні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» – Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую ўнію 1569 г. (пад псэўданімам Беларус), карэспандэнцыі аб прасьледаваньні беларускай школы й барацьбе за яе існаваньне Паўліны Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» – Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўленьня акупацыйным уладам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Начальнік Віленскага Округу… // Беларуская думка : газэта. — 1919, 26 ліпня. — № 55. — С. 4.
  2. ^ Г. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка(недаступная спасылка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]