Рокаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сандомерскі рокаш. Карціна XVII стагодзьдзя

Ро́каш — бунт, узброенае паўстаньне шляхты ў Рэчы Паспалітай супраць караля дзеля абароны ўласных правоў і вольнасьцяў. Рокашам таксама называюць канфэдэрацыю, скіраваную супраць караля.

Першапачаткова слова азначала наезд шляхты і паходзіць ад вугорскага rakás — натоўп. У сваю чаргу вугорскі тэрмін паходзіць ад назвы поля пад Пэштам, дзе зьбіралася конная шляхта дзеля выбару манархаў.

Права на бунт падданых супраць уладара паходзіла зь сярэднявечнага права на супраціў каралеўскай уладзе. У Рэчы Паспалітай юрыдычнаю асноваю для рокашу быў артыкул de non praestanda oboedientia, зафіксаваны ў так званым «Мельніцкім прывілеі» 1501 року, Генрыкавых артыкулах 1573 року і Pacta conventa (яны падпісваліся кожным каралём, пачынаючы з Генрыка Валезы). Паводле іх сэнатары мелі права ўважаць караля, які пераўзышоў свае паўнамоцтвы, за тырана[1].

Найвядомейшымі рокашамі былі «Курыная вайна», рокаш Зебжыдоўскага, рокаш Любамірскага і Ловіцкі рокаш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wacław Sobieski. Król czy tyran. Idee rokoszowe a różnowiercy za czasów Zygmunta Augusta // Reformacja w Polsce. — Warszawa: 1926. — С. 1—2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рокашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў