Рок-музыка
| Рок | |
| Стылістычнае паходжаньне | Рок-н-рол, урэшце блюз (з большага джамп-блюз Чыкага-блюз), кантры, рытм-энд-блюз |
|---|---|
| Паходжаньне | позьнія 1940-я, ЗША |
| Тыповыя інструмэнты | Гітара, Бас, Бубны, таксама часта клявіятура |
| Папулярнасьць | Пасьля 1950-х сусьветна вельмі папулярна |
| Вытворныя формы | Альтэрнатыўны рок - Мэтал - Пост-рок - Панк-рок |
Рок, рок-музыка (па-ангельску: Rock) — абагульняючая назва шэрагу напрамкаў папулярнай музыкі другой паловы стагодзьдзя, што паходзяць ад рок-н-ролу ды рытм-энд-блюзу. Тэрмін Rock відавочна ёсьць скарачэньнем ад Rock’n’roll і даслоўна перакладаецца як "хістаць(ца); трэсьці(ся)". Таксама "рокам" называюць свайго рода спосаб жыцьця некаторых прыхільнікаў рок-музыкі, што перарос у субкультуру.
Рок-музыка мае вялікую колькасьць напрамкаў: ад танцавальнага рок-н-ролу да мэталу. Зьмест песень вар'іруецца ад лёккага і нязмушанага да змрочнага, глыбокага і філязоўскага. Часта рок-музыка супрацьстаўляецца поп-музыцы (т.зв. «папсы»), хоць выразнай мяжі паміж паняцьцямі «рок» і «поп» не існуе, і нямала музычных зьяваў балансуюць на грані між імі.
Асноўныя цэнтры разьвіцьця рок-музыкі — Заходняя Эўропа (асабліва Вялікабрытанія) і ЗША, у выніку чаго большасьць тэкстаў песень напісана ангельскай мовай. Адылі, хоць, як правіла, і з нейкім спазьненьнем, нацыянальная рок-музыка зьявілася практычна ва ўсіх краінах. Беларуская рок-музыка зьявілася за часамі СССР у сярэдзіне 1960-х гадоў.
Тэрмін "рок-музыка" дужа расплывісты й яго мяжы вельмі цяжка вызначыць. Калі-некалі яго выкарыстоўваюць для апісаньня досыць малазьвязаных напрамкаў, такіх як соўл ды гэві-мэтал. Прыналежнасьць некаторых стылей музыкі да рок-музыкі аспрэчваецца. Пры вызначэньні прыналежнасьці таго ці іншага напрамку да рок-культуры, карыстаюцца сацыяльным ды музычным фактарамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рок-музыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |