Рома Рым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі «Рома» Рым
AS Roma.png
Поўная назва Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma)
Мянушкі La Maggica (магічная); i Giallorossi (жоўта-чырвоныя)
Заснаваны 22 ліпеня 1927
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 72 698
Прэзыдэнт Томас Ды Бэнэдэта
Галоўны трэнэр Рудзі Гарсія
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2013—2014 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Ро́ма (па-італьянску: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рым. Клюб быў заснаван ў выніку зьліцьця некалькіх футбольных клюбаў гораду ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Сэрыі А з часоў свайго існаваньне, але толькі адзін сэзон у пачатку 1950-х яны вымушаны былі прапусьціць, бо вылецелі ў Сэрыю Б.

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сэзонах 1941—1942, 1982—1983 і 2000—2001 гадоў, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі й двойчы Супэркубка краіны. На эўрапейскай арэне клюб сур’ёзных посьпехаў ня мае, двойчы «Рома» выходзіла ў фіналы эўрапейскіх кубкаў: Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983—1984 гадох, але там яна атрымала паразу ў сэрыі пэнальці ад «Лівэрпула», і Кубка УЭФА ў 1990—1991 гадах, саступіўшы «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клюб праводзіць на Стадыё Алімпіка, які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клюбам «Ляцыё». Маючы ўмяшчальнасьць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён зьяўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі мілянскаму Сан-Сыра. У верасьні 2009 году кіраўніцтва клюбу абвесьціцла пра пляны будаўніцтва новага стадыёну ў заходнім прыгарадзе Рыма. Ягоны дызайн быў складзены па ўзоры ангельскіх футбольных стадыёнаў[1]. Будаўніцтва павінна скончыцца ў 2014 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 году ў выніку аб’яднаньня трох рымскіх камандаў: ФК «Роман», «Альба-Аўдачэ» й «Фартытуда-Про Рома» (першапачаткова камандаў было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фартытуда» й «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго зь лідэраў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай зьяўленьня ў Вечным горадзе клюбу, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх камандаў — «Джэноа», «Тарына», «Ювэнтусам», «Інтэрнацыянале» й «Балёньняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазьбегнуць зьліцьця — «Ляцыё», дзякуючы намаганьням віцэ-прэзыдэнта клюбу генэрала міліцыі Джорджыё Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Сэрыі А ў сэзоне 1929—1930 гадоў. А ўжо ў наступным сэзоне джаляросі фінішавалі на другім месцы, прапусьціўшы наперад толькі «Ювэнтус». Лепшымі гульцамі гэтага пэрыяду ў «Роме» былі капітан Атыліё Фэрарыс, а таксама Гвіда Мазэцьці, Фульвіё Бэрнардыні й Радольфа Воўк.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 3 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Румыніі Бр Богдан Лобанц 1978
2 Сьцяг Францыі Аб Мапу Янга-Мбіва (ар. Ньюкасл) 1989
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эшлі Коўл 1980
4 Сьцяг Бэльгіі ПА Раджа Найнгалян 1988
5 Сьцяг Бразыліі Аб Леандра Кастан 1986
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кевін Строотман 1990
7 Сьцяг Аргентыны Нап Хуан Ітурбэ 1993
8 Сьцяг Сэрбіі Нап Адэм Ляіч 1991
9 Сьцяг Італіі Нап Марка Бар’ельлё 1982
10 Сьцяг Італіі Нап Франчэска Тоцьці (капітан) 1976
12 Сьцяг Італіі Бр Джанлюка Курчы 1985
13 Сьцяг Бразыліі Аб Майкон Сызэнанда 1981
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Міралем П’яніч 1990
16 Сьцяг Італіі ПА Даніеле Дэ Росі 1983
20 Сьцяг Малі ПА Сэйду Кейта 1980
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Італіі Нап Матыя Дэстра 1991
23 Сьцяг Італіі Аб Давідэ Асторы (ар. Кальяры) 1987
24 Сьцяг Італіі ПА Алясандра Флярэнці 1991
25 Сьцяг Грэцыі Аб Хасэ Алебас 1984
26 Сьцяг Італіі Бр Морган Дэ Санктыс 1977
27 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Жэрвініё 1987
28 Сьцяг Польшчы Бр Лукаш Скарупскі 1991
32 Сьцяг Аргентыны ПА Леандра Парэдэс (ар. Бока Хуніёрс) 1994
35 Сьцяг Грэцыі Аб Басыліс Тарасыдыс 1985
42 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Бальцарэцьці 1981
44 Сьцяг Грэцыі Аб Костас Маноляс 1991
48 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Учан (ар. Фэнэрбахчэ) 1994
82 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Урбі Эмануэльсан 1986
96 Сьцяг Парагваю Нап Антоніё Санабрыя 1996

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рома Рымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў