Роналд Рэйган
| Роналд Рэйган | |
Афіцыйны партрэт Прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана |
|
| 40-ы Прэзыдэнт ЗША | |
|---|---|
| 20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989 | |
| Папярэднік: | Джэймз Эрл Картэр |
| Наступнік: | Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш |
| Губэрнатар Каліфорніі | |
| 2 студзеня 1967 — 6 студзеня 1975 | |
| Папярэднік: | Pat Brown |
| Наступнік: | Jerry Brown |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 6 лютага 1911 Tampico, Іліной, ЗША |
| Памёр: | 5 чэрвеня 2004 Лос-Анджэлес, ЗША |
| Партыя: | Рэспубліканская партыя (ад 1962 да 2004 году) |
| Жонка: |
|
| Дзеці: |
|
| Адукацыя: | Eureka College |
| Рэлігія: |
|
| Узнагароды: | Залаты мэдаль Кангрэса (1993) |
Роналд Ўілсан Рэйган (1911—2004) — 40-ы прэзыдэнт ЗША, 33-ці губэрнатар Каліфорніі (ад 1967 да 1975).
Роналд Рэйган нарадзіўся 6 лютага 1911 году ў штаце Іліной, ЗША. Скончыў каледж Eureka, атрымаў ступень бакаляўра мастацтваў. Ад 1937 году да 1945 году служыў у ваенна-паветраных сілах Арміі ЗША. Выйшаў у адстаўку ў чыне капітана. Потым працаваў дыктарам на радыё, акторам у Галівудзе. Зняўся ў больш як 40 мастацкіх фільмах, таксама агучваў фільмы. Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 1980 годзе ад рэспубліканскай партыі. Перамог папярэдняга прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра. Уступіў на пасаду 20 студзеня 1981 году. Праявіў сябе с аднаго боку кансэрватыўным палітыкам, з другога блоку, праводзіў шэраг рэформ для падрымкі эканомікі ЗША. У вонкавай палітыцы выступаў антыкамуністам. Віцэ-прэзыдэнтам ЗША падчас прэзыдэнцтва Рэйгана быў Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш. У 1994 годзе выявіў, што мае хваробу Альцгаймэра.