Ронда (горад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ронда (па-гішпанску: Ronda) - горад на поўдні Гішпаніі, ў правінцыі Маляга, ў аўтаномнай супольнасьці Андалюсія. Насельніцтва 36 909 чалавек (2010). Горад падзелены глыбокім (120 м) раўчакам, утвораным ракою Гўадалявін. Тры масты аб’ядноўваюць абедзьве часткі гораду: старажытнарымскі (пабудаваны больш як 2 000 год таму), маўрыйскі (Puente Arabe) і Новы мост (канцу XVIII стагодзьдзя).
Незвычайная прыгажосьць Ронды натхняла шэраг пісьменьнікаў ды мастакоў, як то: Вашынгтона Ірвінга, Праспэра Мэрымэ, Гюстава Дарэ, Эрнэста Гэмінгўэя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |