Рось

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Рос»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рось
Сядзіба Патоцкіх. Н. Орда, XIX ст.
Сядзіба Патоцкіх. Н. Орда, XIX ст.
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Пасялковы савет: Роскі
Насельніцтва: 5,4 тыс. (2010)
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231912
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′ пн. ш. 24°24′ у. д. / 53.283° пн. ш. 24.4° у. д. / 53.283; 24.4Каардынаты: 53°17′ пн. ш. 24°24′ у. д. / 53.283° пн. ш. 24.4° у. д. / 53.283; 24.4
Рось на мапе Беларусі
Рось
Рось
Рось
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Рось — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Рось. Цэнтар пассавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 5,4 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыску, за 85 км ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Першым уладальнікам быў ваявода наваградзкі Аляксандар Хадкевіч, пазьней — ягоны сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Ягоны сын Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ў 1644 уладаньне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх сьмерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх1674), пазьней — уладаньне Крыстыны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.

Старая царква, пач. XX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, пазьней Літоўскай губэрнях. З 1801 мястэчка як цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету ўвайшло ў склад Гарадзенскай губэрні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касьцёл, грэка-каталіцкая царква.

З пабудовай у 1886 Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусьветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету.

У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[1].

Насельніцтва [рэдагаваць]

Інфраструктура [рэдагаваць]

У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка [рэдагаваць]

Прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Палац Патоцкіх у міжваенны час

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

  • Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.)
  • Гістарычная забудова (канец ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятога Стэфана (1903)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1801)
  • Могілкі: вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны; габрэйскія
  • Старажытныя шахты здабычы крамяню
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1909)

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 122.
  2. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  3. ^ Roś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 747.
  4. ^ Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 121.
  5. ^ Россь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Росьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў