Рохан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рохан
Poolburn-res.jpg
Мясьціны Новай Зэляндыі выкарыстоўваліся дзеля перадачы прыроды Рохану
Стваральнік Ёрль Малады
Істотныя асобы Тэядэн, Эямэр

Рохан (па-ангельску: Rohan) — паводле легендарыюму Толкіна каралеўства людзей, якое месьціцца ў Міжзем’і на поўнач ад Гондару, на паўночны-захад ад Мордару. Краіна населена людзьмі-рахірымамі, якія добра вядомыя дзякуючы сваімі моцнымі коньнікамі. Згодна з «Уладаром Пярсьцёнкаў» традыцыі краіны грунтуюцца на англа-саксонскіх традыцыях. Сталіцай краіны зьяўляецца горад Эдорас, дзе месьціцца Мэдусэльд, залаты палац валадароў Роханскай Украіны. На Рохан у часы Вайны за Пярсьцёнак абрушылася асноўная частка нападаў з боку Ізенградку, каралём у гэты час быў Тэядэн.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рохан у энцыкляпэдыі Арды (анг.)
  • Рохан на Tolkien Gateway (анг.)