Руакана (вадаспад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Руакана (па-ангельску: Ruacana Falls) — вадаспад на рацэ Кунэнэ, у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі.
Геаграфія [рэдагаваць]
Вадаспад Руакана знаходзіцца ў сярэднім цячэньні Кунэнэ, блізу горада Руакана ў паўночнай Намібіі. У месцы знаходжаньня вадаспаду рака Кунэнэ зьяўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Анголай і Намібіяй.
Вышыня падзеньня вады складае 124 мэтры, шырыня ракі тут (пры паўнаводзьдзі) — 695 мэтраў.