Руан
| Руан | |||||
| Rouen | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Верхняя Нармандыя | ||||
| Дэпартамэнт: | Сена Прыморская | ||||
| Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 106 600 (1999) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 76000, 76100 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°26′38″ пн. ш. 1°06′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д.Каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°06′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. | ||||
|
Руан на мапе Францыі
Руан
|
|||||
| http://www.rouen.fr | |||||
Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Верхняя Нармандыя і прэфэктура дэпартамэнту Сена Прыморская. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складае 106,6 тысяч чалавек, паводле зьвестак на 1999 год.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Горад разьмешчаны на берагах Сены. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сены, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.
У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.
Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.
Эканоміка [рэдагаваць]
У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Руан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў