Рубэн Кастра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рубэн Кастра
Рубэн Кастра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1981 (32 гады)
Ляс-Пальмас, Гішпанія
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэтыс
Нумар 24
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001
2001—2004
2004—2010
2004—2005
2006
2007
2008—2009
2009—2010
2010—
Ляс-Пальмас Б
Ляс-Пальмас
Дэпартыва
Альбасэтэ
Расінг
Хімнастык
Уэска
Раё Вальлекана
Бэтыс

112 (36)
31 (4)
22 (3)
1 (0)
20 (4)
41 (14)
42 (14)
109 (61)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 чэрвеня 2013.

Рубэн Кастра Мартын (па-гішпанску: Rubén Castro Martín; 27 чэрвеня 1981, Ляс-Пальмас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Бэтыс».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Ляс-Пальмас на Канарскіх астравах, футболам пачаў займацца ў родным горадзе й зь цягам часу стаў гульцом «Ляс-Пальмас», у складзе якога ў сэзоне 2003—2004 гадоў стаў лепшым бамбардзірам Сэгунды, маючы на сваім рахунку 22 галы. У 2004 годзе Кастра быў падпісаны клюбам «Дэпартыва», паводле дамовы ў адваротным кірунку, то бок у «Ляс-Пальмас», перайшоў ўінгер Момо. Аднак у Ля-Каруньні Рубэн не зайграў.

Амаль увесь час знаходжаньня ў «Дэпартыва» гулец правёў у арэндах, выступаючы за «Альбасэтэ», «Расінг», «Хімнастык», «Уэску» й «Раё Вальлекана».

«Бэтыс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2010 году кантракт Рубэна быў выкуплены клюбам «Бэтыс», сума трансфэру склала 1,7 млн эўра[1]. Рубэн адразу склаў атакавалае трыё з Хорхэ Малінам і паўабаронцам Ашылем Эмана, забіўшы ў траіх больш за 50 галоў у сэзоне 2010—2011 гадох, дзякуючы чаго клюб з Андалюзіі здолеў вярнуцца ў Ля-Лігу пасьля двух гадоў сваёй адсутнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рубэн Кастрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў