Руднянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Руднянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Заводны Лес
Вусьце Грыўда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 19 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,9 м³/с
Плошча басэйну 110 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Рудня́нка — рака ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Грыўды (басэйн Нёману). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Асноўны прыток — рака Цулаўка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў

Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёну, цячэ сярод лесу, месцамі абалона забалочаная. Упадае ў Грыўду на паўднёвым усходзе ад вёскі Любішчыцы Івацэвіцкага раёну. У сярэдняй і нізкай плыні каналізаваная[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 313

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 313