Руднянскі сельсавет (Ігуменскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руднянскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Рудня
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1869 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1714
Паштовыя індэксы 223221
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рудня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Сьнежань)[1]. Станам на 1 студзеня 1974 году ў складзе сельсавету было 19 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1946 чалавек[3], зь іх 95,0% — беларусы, 3,1% — расейцы, 0,6% — украінцы, 0,4% — армяне[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 163.
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)