Рудольф Дызэль
Рудольф Хрысьціян Карл Дызэль (па-нямецку: Rúdolf Chrístian Karl Diésel) (18 сакавіка 1858, Парыж — 29 верасьня 1913, Ля-Манш) — нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.
У 1872 годзе Дызэль вырашае стаць інжынэрам і ў 1873 скончыў рэальнае вучылішча таксама, як і ў 1875 — Аўгсбурскую палітэхнічную школу — лепшым вучнем. Адукацыю ён працягвае ў Мюнхэнскай вышэйшай палітэхнічнай школе, якую ў 1880 годзе скончыў, здаў выпускныя экзамены зь лепшымі вынікамі з пачатку яе існаваньня.
27 лютага 1892 году Дызэль падае заяву на атрыманьне патэнта на «новы рацыянальны цеплавы рухавік», які і атрымлівае ў імпэратарскім патэнтным бюро ў Бэрліне 23 лютага 1893 году пад назваю «Мэтад і апарат для пераўтварэньня высокай тэмпэратуры ў работу» (зарэгістраваны 28 лютага 1892 году). Другі патэнт з мадыфікаваным цыклем Карно быў зарэгістраваны 29 лістапада 1893 году.
З 1893 году вяліся распрацоўкі новага рухавіка на Аўгсбурскам машынабудаўнічым заводзе (з 1904 году M.A.N.) пры фінансавам удзеле кампаніяў Фрыдрыха Крупа і братоў Зульцэр (Sulzer Brothers Ltd). Першы функцыянуючы рухавік быў створаны Дызэлем там жа ў 1897 годзе. Магутнасьць рухавіка была 20 л. с. пры 172 абаротах у хвіліну, ККДз 26,2% пры вазе пяць тонаў. Гэта нашмат пераўзыхадзіла існуючая рухавікі Ота с ККДз 20% і судовыя паравыя турбіны з ККДз 12%, што вызвала неадкладную цікаўнасьць прамысловасьці.
1 студзеня 1898 заснаваны завод па вытворчасьці дызэльных рухавікоў. Восеньню 1900 году ў Лёндане дзеля гэтых мэтаў рэгіструецца кампанія. Першы карабель з дызэльным рухавіком пабудаваны ў 1903 годзе. У 1908 пабудаваны першы дызэльны рухавік малых памераў, першы грузавы аўтамабіль і першы лякаматыў на дызэльным рухавіку. У 1936 упершыню запушчаны ў сэрыю легкавы аўтамабіль на дызэльным рухавіку (Мэрсэдэс-Бэнц-260D). Яго распрацавала кампанія «Даймлер-Бэнц».
Шматлікія патэнтныя працэсы падарвалі здароўе (лекаваўся ў псыхіятрычнай клініцы ў Нойвітцэльсбаху) Рудольфа Дызэля, акрамя таго фінансавае становішча яго справаў было нездавальняючым — Дызэль ня быў добрым бізнэсмэнам.
29 верасьня 1913 году Рудольф Дызэль адправіўся з Антвэрпэну на борце парома «Дрэздэн» у Лёндан на сустрэчу. Ён, здавалася, быў у добрым настроі, аднак, пасьля таго, як увечары адправіўся ў сваю каюту, яго болей ніхто ня бачыў. Празь некалькі тыдняў нямецкімі рыбакамі былі прад’яўленыя для апазнаньня два пярсьцёнкі, зьнятыя зь цела добра апранутага мужчыны, якога знайшлі ў моры. Па марскім звычаі цела пакінулі ў вадзе. Сын Рудольфа Дызэля апазнаў пярсьцёнкі, якія належылі яго бацьку. Дакладныя абставіны сьмерці так і не былі высьветленыя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рудольф Дызэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў