Рудуты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудуты
лац. Ruduty
польск. Reduty
Рудуты
Першыя згадкі: 1577
Былая назва: Рудолты
Мясцовая назва: Ruduty
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 138 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-106 Orla
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.35° у. д. / 52.66667; 23.35Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.35° у. д. / 52.66667; 23.35
Рудуты на мапе Польшчы
Рудуты
Рудуты
Рудуты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.reduty.yoyo.pl

Руду́ты, раней Рудолты (польск. Reduty, Rudołty, падляск. Rúduty) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзяць у склад гміны Орля Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рудаўт

Рудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёску заснавалі на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец, існавала тут карчма. У XVII ст. тут разьмяшчаўся фальварак і два вадзяныя млыны (уласьнікамі якіх былі Давід Валяшчук і Пётар Буратынскі). Вайна з швэдамі моцна зьнішчыла Рудуты — колькасьць заселеных хатаў зьменшылася з 52 да 15, а ў 1663 годзе з 23 валокаў зямлі пуставалі ажно 20,5. У 1693 годзе ўласьніца Орлі Людвіка Караліна Радзівіл падаравала 2 валокі зямлі а. Сэніяру Заблудоўскаму — настаўніку кальвінскага арлянскага збору. З XIX ст. Рудуты пасьпяхова разьвіваюцца (у 1832 годзе тут было 190 жыхары, а ў 1886 годзе больш як 350).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 338 чалавек у вёсцы Рэдултах і 50 чалавек у фальварку Рэдултах[3]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Орля).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
  3. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 67.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]