Ружанская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога, 2012 г.
Ружанская сынагога, 2012 г.
Краіна Беларусь
Мястэчка Ружаны
Каардынаты 52°51′54.17″ пн. ш. 24°53′18.31″ у. д. / 52.8650472° пн. ш. 24.8884194° у. д. / 52.8650472; 24.8884194Каардынаты: 52°51′54.17″ пн. ш. 24°53′18.31″ у. д. / 52.8650472° пн. ш. 24.8884194° у. д. / 52.8650472; 24.8884194
Канфэсія юдаізм
Тып будынка сынагога
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1940
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан закінутая
Ружанская сынагога на мапе Беларусі
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога на Вікісховішчы

Ружа́нская сынаго́га — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка пад адрасам вуліца Якуба Коласа, 6. Твор эклектычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную сынагогу ў Ружанах збудавалі ў канцы XVIII стагодзьдзя як копію слонімскай у маштабе 1:3.

У другой палове XIX стагодзьдзя побач з сынагогай у адзіным зь ёй архітэктурным стылі збудавалі жыдоўскую школу.

Сынагога дзейнічала да 1940 году, па чым яе закрылі савецкія ўлады. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку ешывы месьціліся пасьлядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства[1]. Урэшце будынак закінулі і занядбалі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры эклектыкі. Гэта 1-павярховы будынак на высокім падмурку, дэкараваны пэрымэтрам пілястрамі і гзымсамі. Вокны завяршаюцца паўкруглымі абрамленьнямі.

Усярэдзіне часткова захаваліся насьценныя фрэскі і надпісы. У цэнтры біма — адна зь нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000645