Румбольд Валімонтавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румбольд Валімонтавіч

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1371(1371)
Памёр 1432(1432)
Род Кезгайлы[d] і Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Міхайла
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Лямпэрт Румбольд Валімунтавіч, Рамвольт Валімонтавіч (1371 — лістапад 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі (1412—1432), намесьнік віцебскі (упамінаецца ў 1422[a]).

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Дзяволтве, меў маёнткі ў Сьвіслацкай воласьці і Жамойці[1]. Трымаў палову Блужаў у Крэўскім старостве[2][3][b].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Румбольд і Лямбэрт

Рамвольт, Румбольд — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Rumbald (Rumbold, Rumbolt).

Імя Румбольд зьмяшчае той жа фармант (-валд-, -вольт-), што і імя Рагвалода — першага гістарычна вядомага полацкага князя[4], а таксама імёны іншых полацкіх князёў — Валадар (Валадар Глебавіч) і Ўладзімер (Уладзімер Полацкі)[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Румбольд (Ромвальт) складаецца з фармантаў -ром-, які паходзіць ад германскага hruom 'слава, славутасьць', і -валд- (-вольт-), які паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Румбольд азначае «слаўны ўладаю» (або «слаўны адвагаю», калі другі фармант bald 'сьмелы, адважны') і цалкам адпавядае германскаму імю Rumbold (Romualt)[7], якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў (Румбольд Мэхеленскі, Румбольд Бэкінгэмскі).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et Rumboudo secretario (25 траўня 1396 году[c])[8]; Rwmwold Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году)[9]; Rombold[10] (13 студзеня 1407 году[11], 11 чэрвеня 1407 году[12]); Lamperto alias Rambalt Wollymunthowicz (Lampert alias Rambalt Wolymunthowicz[10]; 23 траўня 1409 году)[13]; Romboltone Volimontonis (Rombolt Volimontonis[10]; 24 траўня 1409 году)[14]; Rambold (26 траўня 1409 году[15], 7 лістапада 1432 году[16]); Romald[17], Rammold[18] (16 чэрвеня 1409 году); Romolt (21 чэрвеня 1409 году)[19]; Rumpoldi (1 лютага 1411 году)[20]; Rvmboldum… Rumpoldo capitaneo Samagittiarum (20 красавіка 1411 году)[21]; Rumpoldo Ducatus nostri marschalkone (31 траўня 1412 году)[22]; Rumbold marschalkus tocius Lythuanie[23] (22 красавіка 1415 году)[24]; Ruboldo terre nostre marschalco (22 чэрвеня 1421 году)[25]; Rumpoldus (27 верасьня 1422 году[26], 29 лістапада 1430 году[27], 26 сьнежня 1431 году, 26 чэрвеня 1432 году[28]); Rumbold unser landtmarschalk (20 чэрвеня 1430 году)[29]; Rumboldo terre nostre Lythuanie marschalko[30], Rumboldo terre Lithvanie marschalko[31] (21 кастрычніка 1430 году); Rombuldus (22 чэрвеня 1431 году)[32]; Rumpold[23] (11 верасьня 1431 году[33], 24 верасьня 1432 году[34]); Ромволтъ[35] (27 верасьня 1432 году)[36]; Rombolth marschalcus (15 кастрычніка 1432 году)[37]; Rombolt (4 лістапада 1434 году)[38].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут[39] (Segebut[40])[41].

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Быў адным з радцаў вялікага князя Вітаўта. Паводле Яна Длугаша, у чэрвені 1409 году на загад Вітаўта выправіўся з войскам у Жамойць, дзе заняў усе нямецкія замкі і ўзяў у палон ордэнскага фогта Жамойці Міхайла Кухмайстра і такім спосабам вярнуў гэтую зямлю пад уладу ВКЛ[42][d].

У 1412, 1416, 1429 і 1430 гадох езьдзіў з пасольствамі ў Польшчу. У 1413 годзе браў удзел у разьвязаньні справы Бэнэдыкта Макры. Ачольваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418).

Падтрымліваў Сьвідрыгайлу. У лістападзе 1432 году яго разам з братам Яўнутам пакаралі сьмерцю на загад Жыгімонта Кейстутавіча.

Меў сына Міхайлу, які ў сярэдзіне XV стагодзьдзя атрымаў ад вялікага князя Казімера сем сялянскіх сем’яў у Вількамірскім старостве.

Фундаваў алтар Румбольда ў Віленскай катэдры[43][44].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Як староста віцебскі выступае ў акце Мельнскага міру 1422 году
  2. ^ Другую палову Блужаў трымаў за выслугу Андрэй Друцкі (памёр у 1399 годзе на Ворскле), а пазьней яго беспатомныя нашчадкі, гэтую палову як вымарачную Вітаўт 19 красавіка 1411 году перадаў Віленскаму капітулу
  3. ^ У публікацыі 1932 году азначаецца як фальсыфікат
  4. ^ Ян Длугаш датаваў гэтыя падзеі 1408 годам, назваўшы Румбольда маршалкам, але як маршалак ён выступае толькі ад 1412 году, і падзеі адбываліся ў 1409 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 288—289.
  2. ^ Vitoldiana. № 23. S. 30—31.
  3. ^ Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. Poznań, 1963. S. 56—57.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 45.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  10. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 289.
  11. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 258.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  13. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 260.
  14. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 76.
  15. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 175.
  16. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 373.
  17. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
  18. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 183.
  19. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  20. ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
  21. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 86.
  22. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 90.
  23. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 190.
  24. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 99.
  25. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
  26. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  27. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  28. ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1876. P. 71, 75.
  29. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 907.
  30. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 136.
  31. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 138.
  32. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  33. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 216.
  34. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 144.
  35. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  36. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
  37. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  38. ^ Rowell S. Bears and Traitors, or: Political Tensions in the Grand Duchy, ca. 1440—1481 // Lithuanian Historical Studies. Vol. 2, 1997. P. 55.
  39. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  40. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 5. — Riga, 1867. P. 121.
  41. ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Nr. 1—2, 1914. S. 12, 14.
  42. ^ Ян Длугош. Грюнвальдская битва. — М. Изд. АН СССР. 1962. С. 46.
  43. ^ Ochmański J. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu: ustrój i uposażenie. — Poznań, 1972. S. 89.
  44. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 290.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]