Русафобія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Русафо́бія — нянавісьць, варожасьць або іншыя нэгатыўныя пачуцьці ў дачыненьні да Расеі, расейцаў або іх мовы. Зьяўляецца варыянтам ксэнафобіі. Русафобія мае як вонкавы (нэгатыўныя меркаваньні, фармаваныя аб Расеі замежнікамі), так і ўнутраны (меркаваньні саміх расейцаў, асобных груп пасярод Расеі) кампанэнты. Процілеглым паняцьцем зьяўляецца русафілія.