Рускае Радыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Расейскае радыё»
Горад Масква
Краіна Расея
Слоган Усё будзе добра
Фармат расейскі
Музычны фармат расейскамоўны
Частасьць FM: 105,7 (Масква), 98,9 (Менск)
Мачта Калодзішчы (Менскі раён)
Магутнасьць 2 кіляват
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Расея, ААЭ, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Латвія, Летува, Малдова, Таджыкістан, Украіна і Чарнагорыя
Пачатак працы 2 жніўня 1995 (28 гадоў таму)
Уласьнік «Расейская мэдыягрупа»
Кіраўнікі Раман Емяльянаў
Сайт www.rusradio.ru
Twitter rusradiom
Facebook rusradioby
Вконтакте rusradiominsk
YouTube rusradioua
Он-лайн-трансьляцыя shoutcast.byfly.by

«Ру́скае ра́дыё» (па-расейску: «Русское радио») — папулярная расейская FM-радыёстанцыя, што пачала вяшчаньне 2 жніўня 1995 году ў Маскве. Першым у этэр выйшаў дыджэй Марсэль Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песьні толькі на расейскай мове — у адрозьненьне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнеэўрапейскай і амэрыканскай музыкі. Вяшчае ў болей чым 950 гарадох Расеі, а таксама з 2001 году[1] ў Беларусі (у Менску — на частаце 98.9 МГц), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргыстане, Армэніі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы этэр радыёстанцыі трансьлюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даваючы магчымасьць слухаць яе ў любой краіне сьвету.

Асноўную частку этэру складаюць папулярныя на дадзены момант песьні, а таксама гіты мінулых гадоў і іншыя песьні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Расейскай службай навінаў. У розных рэґіёнах праґрама можа адрозьнівацца, але асноўныя перадачы з Масквы трансьлююцца ўсюды. Вяшчаньне адбываецца ў кругласутачным рэжыме. Зьяўляецца заснавальнікам расейскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 верасьня 2016 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 794, якой перадаў 34% (367,2 беларускіх рублёў; $188,67) статутнага фонду ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы "Расейскае радыё"» (Менск) ў кіраваньне Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з гаспадарчага вядзеньня УП «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Раманюк (3 сакавіка 2001) «Рускае радыё» прыйшло на Беларусь Розгалас. ЗьвяздаПраверана 2 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Міністэрства інфармацыі атрымала долі ў «Бі Эй Інтэрнэшнл», «Расейскім радыё» і «Космас ТБ Мэдыя» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 кастрычніка 2016 г. Праверана 24 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]