Руслана Лыжычка
| Руслана | |
| Руслана Лыжычка | |
Руслана (справа) (2004) |
|
| Дата нараджэньня | 24 траўня 1973 (38 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Львоў, Украіна |
| Нацыянальнасьць | |
| Прафэсіі | сьпявачка, танцорка, прадусарка |
| Інструмэнты | фортэпіяна |
| Псэўданімы | Руслана |
Русла́на Сьцяпа́наўна Лыжы́чка (па-ўкраінску: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псэўданім — Руслана; нарадзілася 24 траўня 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская сьпявачка, танцорка і прадусарка.
У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Эўрабачаньне» зь песьняй «Wild Dances». За год да гэтага яе альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне быў прададзены накладам больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Руслана нарадзілася і гадавалася ў Львове. Яшчэ дзіцём сьпявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычную вучэльню і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансэрваторыі. Прафэсіянальна грае на фортэпіяна. У 1993 Руслана і Аляксандар Ксэнафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэклямную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэклямы, у тым ліку фірмаў Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Мить весни» («Імгненьне вясны»), які набывае папулярнасьць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісу каляднага мюзіклу «Останнє Рiздво 90-x» («Апошнія каляды 90-х»), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Ўкраіне. У 2003 годзе ейны альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне становіцца плацінавым — было прададзена больш як 100 000 асобнікаў. 16 траўня 2004 году Руслана перамагае ў музычным конкурсе «Эўрабачаньне», які праходзіў у Стамбуле (Турэччына) зь песьняй «Wild Dances».
[рэдагаваць] Дыскаграфія
[рэдагаваць] Альбомы
- Мить весни — Дзвінкий вітер (Імгненьне вясны — Лепшыя канцэрты Звонкага ветру, 1996, 1998)
- Останнє різдво 90-x (Апошнія каляды 90-х, 1999)
- Найкраще (2001)
- Добрий вечір, тобі… (2002)
- Дикі танці (Дзікія танцы, 2003)
- Дикі танці + Євробонус (2004)
- Wild Dances (2004)
- Wild Dances (New Year Edition) (2005)
- Wild. Club'in (2005)
[рэдагаваць] Сынглы
- «Дикі танці» (2004)
- «Dance with the Wolves» («Танці з вовками») (2004)
- «The Same Star» («Скажи мені»)(2005)
- «Дика енергія» (2006)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Руслана Лыжычка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Пераможцы Конкурсу песьні Эўрабачаньне | |
|---|---|
| 1950-я | |
| 1960-я | |
| 1970-я |
Дана · Сэвэрын · Вікі Лэандрос · Ганна Марыя Давыд · ABBA · Teach-In · Brotherhood of Man · Мары Мірыям · Ізхар Коэн і Alphabeta · Галі Атары і Milk and Honey
|
| 1980-я |
Джоні Логан · Buckz Fizz · Ніколь · Карына Гермэс · Herreys · Bobbysocks · Сандра Клім · Джоні Логан · Сэлін Дыён · Riva
|
| 1990-я | |
| 2000-я |
Olsen Brothers · Танэль Падар і Дэйв Бэнтан · Мэры Н · Сэртаб Эрэнэр · Руслана · Алена Папарызу · Lordi · Марыя Шэрыфавіч · Дзіма Білан · Аляксандар Рыбак
|
| 2010-я | |