Руслан Аляхно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руслан Аляхно
Руслан Фёдаравіч Аляхно
Ruslan Alekhno.jpg
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1981 (32 гады)
Месца нараджэньня Бабруйск, БССР
Краіна Беларусь Беларусь
Прафэсіі сьпявак
Супрацоўніцтва FBI-music
www.alehno.ru

Руслан Фёдаравіч Аляхно (нарадзіўся 14 кастрычніка 1981, Бабруйск, БССР) — беларускі сьпявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканавец прадусарскага цэнтра FBI-music.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руслан Аляхно нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 году ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, - вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, - швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсьць малодшы брат Юрась.

Жаданьне Руслана навучыцца гуляць на саксафоне скончылася для яго навучаньнем у музычнай школе гульні на баяне і трубе, бо кляса навучаньня гульні на саксафоне тамака проста не было. Руслан пасьпяхова скончыў музычную школу, гэтак жа ён умее гуляць на гітары і клявішах, а адзін час захапляўся ўдарнымі прыладамі. Акрамя музычнай школы, Руслан займаўся каратэ.

Пасьля школы Руслан скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж. Падчас навучаньня ён не забываў пра музыку - выступаў у гурце, гарадзкім ансамблі – студыі, і ў той час сьпяваў у рэстаране «Белая Русь».

Пасьля канчатка аўтатранспартнага каледжа, яго заклікалі ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго зьвярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песьні і танца Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу жа заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасьць: ён сьпяваў, усьведамляючы тое, што сьпявае. Гэтае разуменьне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расейскай эстрадзе рэдка...» Так Леанід Нікольскі прывёў юнага сьпевака ў ансамбль, дзе той застаўся на чатыры гады. З Акадэмічным ансамблем песьні і танца Ўзброеных Сіл Руслан аб'ездзіў шматлікія краіны.

Падчас службы Руслан прымаў удзел у розных конкурсах і фэстах. І на іх талент маладога сьпевака не застаўся незаўважаным. Руслан заваяваў Гран-пры на фэсце ваенна-патрыятычнай песьні ў Расеі, быў ляўрэатам конкурсу беларускай песьні і паэзіі, а гэтак жа ляўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 г. на фэсце «На перакрыжаваньнях Эўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фэсце песьні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.

«Народны артыст-2»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нажаль, пасьпяховы ўдзел у розных конкурсах хоць і прыносіла прызнаньне калегаў, але не спрыяла вядомасьці, якую ў наш час можа даць толькі тэлебачаньне. І вось у 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце канала РТР «Народны артыст-2». Ён пасьпяхова мінуў адборачны тур у Менску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе, яго зноў чакаў посьпех - першае месца!

Руслан склаў кантракт з прадусарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 году быў зьняты дэбютны кліп на песьню «Необыкновенная» («Незвычайная») (трыа з А. Чумаковым і А. Панаётавым), а ў ліпені 2005 адбылася прэзэнтацыя дэбютнага дыска Руслана, «Рано или поздно…» («Рана або позна…»). У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зьняты кліп.

Эўрабачаньне-2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Руслан перамог у фінале Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекту «ЭўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» у Бялградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, гэтак жа быў зьняты кліп на песьню - «Hasta la Vista».

Па выніках другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2008» (22 траўня) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзясятку лепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал. Такім чынам, Зьміцер Калдун, які заняў 6-е месца ў фінале «Эўрабачаньня-2007», застаецца адзіным выканаўцам зь Беларусі, што здолелі пераадолець паўфінальны бар'ер.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Дзьмітры Калдун
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2008
Наступнік
Пятро Ялфімаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]