Руслан Гелаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руслан Гелаеў
16 красавіка 196428 лютага 2004
Месца нараджэньня вёска Камсамольскае, ЧІАССР, СССР
Месца сьмерці вёска Бежта, Дагестан, Расея
Прыналежнасьць Ічкерыя
Род войскаў Польнае войска ЧРІ
Званьне Брыгадны генэрал

Русла́н Гела́еў (Хамза́т Гелаеў; 16 красавіка 1964 году, вёска Камсамольскае, Урус-Мартанаўскі раён, Чачэнія — 28 лютага 2004 году, Бежта, Дагестан) — грамадзкі і вайсковы дзяяч Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Ваяваў у Абхазіі, прымаў удзел у Першай і Другой чачэнскай вайне. Брыгадны генэрал Ічкерыі.

Асноўныя падзеі ў жыцьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 19921993 гадах ваяваў разам з Шамілём Басаевым у Абхазіі супраць Грузіі.
  • У 1993—1994 гадах кіраваў адным з самых моцных вайсковых аддзелаў чачэнскага войска, якая ахоўвала нафтаапрацоўчыя заводы Ічкерыі.
  • У 1995 годзе асабіста забіў палонных расейскіх лётчыкаў, якія бамбілі Шатой.
  • 27 траўня 1995 году ваяры аддзела Р. Гелаева расстралялі ў вёсцы Харсены падпалкоўніка Ўладзімера Зраднага й старэйшага лейтэнанта Юрыя Галкіна.
  • У 1995—1996 гадах кіраваў паўднёва-заходнімі фронтам войскаў Ічкерыі.
  • 14 сьнежня 1995 году ўчыніў напад на Ўрус-Мартан.
  • Люты — сакавік 1996 году ўдзельнічаў у абароне Бамуту.
  • У сакавіку 1996 году ўчыніў напад на Грозны, які цягнуўся тры дні.
  • Вясной-летам 1996 году ваяваў на захадзе Ічкерыі.
  • Пасьля заканчэньня Першай расейска-чачэнскай вайны паехаў у Мэку ў якасьці паломніка, дзе зьмяніў імя Руслан на Хамзат.
  • Пры падтрымцы Салмана Радуева стварыў грамаду «Рух народных сілаў».
  • З красавіка 1997 году намесьнік прэм’ер-міністра Ічкерыі.
  • Са студзеня 1998 году міністар абароны Ічкерыі.
  • 14 чэрвеня 1999 году ўзначаліў унутранае войска Ічкерыі (шарыяцкае войска).
  • 28 ліпеня 1999 году прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра, адказваў за вайсковыя пытаньні ва ўрадзе Ічкерыі.
  • Пасьля пачатку Другой расейска-чачэнскай вайны прызначаны кіраўніком паўночна-заходнім кірункам абароны Ічкерыі, потым паўднёва-заходняй часткай абароны места Грозны, а потым стаў начальнікам абароны ўсяго места Грозны.
  • У сакавіку 2000 году ваяваў у вёсцы Камсамольскае.
  • У канцы 2000 году пайшлі чуткі, што Р. Гелаеў шукае спосабу пераходу на расейскі бок.
  • З канца 2000 году знаходзіўся ў Грузію, дзе ў 2001 годзе ваяваў на баку Грузіі супраць Абхазіі.
  • У верасьні 2002 году пад ціскам Расеі Грузія прымусіла Гелаева і разам зь ім іншых чачэнскіх ваяроў пакінуць Грузію. Яны ўварваліся на тэрыторыю Расеі праз Інгушэтыю.
  • Зь верасьня 2002 году па люты 2004 году знаходзіўся на поўдні Ічкерыі.
  • 28 лютага 2004 году быў забіты расейскімі памежнікамі пры спробе перайсьці ў Грузію.

Адукацыя й сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыў тры клясы вясковае школы. Меў тры судзімасьці. Жаніўся з расейкай Ларысай Губкінай. Ад яе меў сына Рустама, які загінуў у Сырыі ў 2012 годзе.