Рыбальскі востраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 50°28′40″ пн. ш. 30°31′38″ у. д. / 50.47778° пн. ш. 30.52722° у. д. / 50.47778; 30.52722

Новы мост на Рыбальскі паўвостраў (фота з Падолу)

Рыбальскі востраў (па-ўкраінску: Рибальський острів, па-расейску: Рыбальский остров) — гістарычны раён у Кіеве, на правым беразе Дняпра. Абмежаваны Дняпром на ўсходзе, яго затокай Гавань на поўдні і захадзе. На поўначы абмежаваны чыгункай. Каля паўвострава ёсьць чыгуначны прыпынак Абалонь. У Гавані таксама знаходзіцца Кіеўскі рачны таварны порт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў паходзіць ад селішча, якое мела назоў «Рыбалака» (па-ўкраінску: Рибалка).

Будучыня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні момант на паўвостраве вядуцца работы па будаўніцтве Падольска-Ўваскрасенскага маста. Плянуецца адкрыцьцё станцыі мэтро. Праектны назоў — «Суднабудаўнічая» (па-ўкраінску: Суднобудівельна).