Рыгор Антоні Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рыгор Антоні Агінскі
Croix Grzegorz Antoni Ogiński.jpg
Р. А. Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 чэрвеня 1654
Памёр: 17 кастрычніка 1709 (55 гадоў)
Род: Агінскія
Бацькі: Ян Агінскі
Ганна зь Сямашкаў
Жонка: Тэафілія з Чартарыйскіх
Дзеці: Ян, Казімер Марцыян, Альжбета Магдалена

Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16841687) і харунжы вялікі літоўскі (16871698), староста жамойцкі1698), гетман польны літоўскі1703)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ад 23 траўня 1698 — старосты жамойцкага.

Р. Агінскі. Малюнак XIX ст.

Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[2] на соймы 1690, 1695 і 1696. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя атрады пад Алькенікамі (1700).

Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Расеяй. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703), якая ваявала са швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703).

Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя прадстаўнікі роду апекваліся музыкай.

У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686) меў сыноў Яна, Казімера Марцыяна і трох дачок[1], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 203.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 33.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рыгор Антоні Агінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў